Вы тут

Сівак: Бяспека грамадзян — пытанне нумар адзін пры правядзенні мерапрыемстваў перадвыбарнай кампаніі


Забеспячэнне бяспекі грамадзян з’яўляецца прыярытэтнай задачай пры правядзенні мерапрыемстваў перадвыбарнай кампаніі. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, паведамляе БЕЛТА.


«Для нас, гарадской улады, заўсёды пытанне нумар адзін — гэта бяспека грамадзян. Горад жыве мірным жыццём, і мы абавязаныя яго забяспечваць. Безумоўна, мы павінны прадпрымаць і прымаем меры, каб ніякія абвастрэнні пры правядзенні перадвыбарчай кампаніі не былі дапушчаныя. Сітуацыя заўсёды павінна быць пад кантролем», — падкрэсліў Анатоль Сівак.

Старшыня Мінгарвыканкама заклікаў усіх грамадзян, асабліва бацькоў, улічваць цяперашнія асаблівасці і думаць пра сябе і пра дзяцей. «Трэба разумець, якія працэсы цяпер адбываюцца. У рамках перадвыбарнай кампаніі праходзяць мерапрыемствы. І тыя, хто іх арганізуе, абавязаны ў першую чаргу забяспечыць бяспеку грамадзян», — адзначыў Анатоль Сівак.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.