Вы тут

«Мінскэнерга» апублікавала графік адключэнняў гарачай вады ў чэрвені


Графік адключэнняў гарачай вады ў Мінску ў чэрвені апублікаваны на сайце «Мінскэнерга».


astrahan.bezformata.com

Для падрыхтоўкі цеплавых сетак сталіцы да работы ў асенне-зімовы перыяд вясной і летам праводзяць іх выпрабаванні і рамонт. У час выпрабаванняў магчымы пашкоджанні цеплаправодаў. Пры выяўленні цечы вады або лунання з зямлі, калодзежаў, правалаў грунту неабходна тэрмінова паведаміць дыспетчару філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» па тэлефонах 298-27-27, 298-27-37, дыспетчару ЦДС РУП «Мінскэнерга» па тэлефоне 227-35-24 або ў бліжэйшыя КУП «ЖЭУ».

Час спынення падачы гарачай вады максімальна скарочаны. Пры паспяховых выпрабаваннях трубаправодаў і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць дадатковых рамонтна-аднаўленчых работ, яно не будзе перавышаць 14 сутак. Дадатковую інфармацыю аб канкрэтных тэрмінах уключэння гарачага водазабеспячэння можна атрымаць у ЖЭУ раёнаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.