Вы тут

Раім паглядзець


«Агульная дыктоўка», Экскурсія па НАСА, Канцэрт «Беларусь разам», Музей Ван Гога і іншае анлайн — афіша «Звязды».


«Агульная дыктоўка» анлайн

Дзе: lidskae.by

Калі: 6 чэрвеня

Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя да 4 чэрвеня

Сёлета «Агульная дыктоўка» дасць магчымасць кожнаму беларусу не толькі праверыць свой узровень валодання беларускай мовай, але і ўнесці асаблівы ўнёсак у барацьбу з COVID-19.

За кожнага ўдзельніка дыктоўкі арганізатары пералічаць 5 BYN на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя.

Прамое ўключэнне будзе арганізаванае на YouTube. Рэгістрацыя на «Агульную дыктоўку» адкрыта да 4 чэрвеня ўключна і даступная па спасылцы.

Больш за 1600 чалавек з усяго свету ўжо зарэгістраваліся для ўдзелу ў дабрачыннай акцыі «Агульная дыктоўка».

«Агульная дыктоўка» — адзін з галоўных сацыяльных праектаў ААТ «Лідскае піва». Упершыню дыктоўка прайшла ў 2017 годзе ў Нацыянальнай бібліятэцы і стала пасля штогадовай традыцыяй, якая дапамагае памятаць і любіць сваю мову. У розныя гады праект падтрымлівалі група Naviband, SHUMA, акцёры Купалаўскага тэатра, рэжысёр Іван Пінігін, пісьменнікі Андрэй Горват і Людміла Рублеўская. У 2019-м асноўнае мерапрыемства суправаджала радыётрансьляцыя, дзякуючы чаму да праекту змаглі далучыцца не толькі беларусы, але і ўдзельнікі з ЗША, Польшчы, Расіі і Украіны.


Экскурсія па НАСА анлайн

Дзе: nasa.gov

Калі: у любы час

Колькі каштуе: бясплатна

Нацыянальнае ўпраўленне па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы прапануе пагуляць па будынках даследчага цэнтра імя Дж. Г. Глена. Тут можна паглядзець на адноўленую месяцовую паверхню, зазірнуць у вакуумную камеру, якая імітуе ўмовы космасу, наведаць ангар і агледзець знутры кабіны самалётаў.

Вы можаце вывучыць магчымасці даследавання цэнтра NASA Glenn. Дастаткова выбраць тур і націснуць на значкі, каб праглядзець відэа і ўбачыць тэсціраванне ў сапраўднасці.


Анлайн лекторый Кнігарні Логвінаў. Уладзімір Арлоў

Дзе: youtube.com

Калі: у любы час

Колькі каштуе: бясплатна

Уладзімір Арлоў — беларускі гісторык, празаік, эсэіст, паэт, віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-Цэнтра. Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Ефрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты», «Сімяон Полацкі» і інш. Вядомасць пісьменніку прынесла проза, творы на гістарычную тэматыку. Аўтар 20 кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ.

Творы Уладзіміра Арлова перакладзеныя на 25 моваў, у тым ліку на нямецкую, англійскую, польскую, чэшскую, французскую, эстонскую, літоўскую, славацкую, грузінскую і інш.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1991), лаўрэат выдавецкай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча (1993), літаратурнай прэміі імя Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-Цэнтра (1996), прэміі Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» (за зборнік эсэ «Божая кароўка з Пятай авеню», 1998), прэміі «Еўрапейскі паэт свабоды» (за кнігу вершаў «Паром праз Ла-Манш», 2010).


Музей Ван Гога (Нідэрланды)

Дзе: vangoghmuseum.nl, artsandculture.google.com

Калі: у любы час

Колькі каштуе: бясплатна

У гэтым музеі ў Амстэрдаме захоўваецца самая вялікая ў свеце калекцыя твораў Вінсэнта Ван Гога (1853–1890). Пастаянная калекцыя ўключае больш за 200 карцін мастака, 500 малюнкаў і больш за 750 лістоў. У музеі таксама прадстаўлены розныя артэфакты з гісторыі мастацтваў XIX стагоддзя.

Сайт музея размясціў 1800 плакатаў, кніг і малюнкаў у сваёй калекцыі для анлайн-доступу.


Канцэрт «Беларусь разам». Міжнародны дзень абароны дзяцей анлайн

Дзе: youtube.com, facebook.com, unicef.by, artist.gives

Калі: 1 чэрвеня

Колькі каштуе: бясплатна

Міжнародны дзень абароны дзяцей будзе адзначаны ў гэтым годзе анлайн.

Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) не адмовіцца ад традыцыйнага святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей. У гэтым годзе мерапрыемстваў да свята будзе мноства, але ўсе яны пройдуць анлайн — у супольнасцях ў сацыяльных сетках (YouTube, Facebook) і будуць падтрыманы Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

  • Пачнецца дзень з віктарыны для валанцёраў ЮНІСЕФ у Беларусі на тэму інклюзіі і правоў дзяцей, а таксама танцавальнага флэш-мобу.
  • Далей адбудзецца live-трансляцыя з выставачнай залы Libra, дзе цяпер праходзіць выстава работ на тэму правоў дзіцяці.
  • У 13:00 усе жадаючыя могуць пазмагацца за прызы ЮНІСЕФ у Беларусі, прыняўшы ўдзел у анлайн-віктарыне на тэму «Мэты ўстойлівага развіцця».
  • З 14:00 пачнецца адно з ключавых мерапрыемстваў дня — ток-шоу #Разамздзецьмi, якое адкрыюць віншаванні Міністра замежных спраў Уладзіміра Макея і Прадстаўніка ЮНІСЕФ у Беларусі доктара Рашэда Мустафы Сарвара. Пасля чаго будзе запушчана само ток-шоу, у якім прыме ўдзел актыўная моладзь. Хлопцы абмяркуюць актывізм, устойлівае развіццё, недыскрымінацыі, антыбулінг, валанцёрства, інклюзія і іншыя праграмныя пытанні ЮНІСЕФ у Беларусі, дзе важны ўдзел дзяцей і моладзі.
  • Завершыцца праца дыскусійнай пляцоўкі выступамі Яна Яраша, Даніэля Ястрэмскі і Марыі Ермаковай.

Увечары анлайн-супольнасць ЮНІСЕФ у Беларусі напоўніцца гукамі сучаснай музыкі. Да святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей далучацца Akute, Nizkiz, Shuma, Стокс, Ганна Шаркунова, Лера Яскевіч, Бакей і Palina. Артысты возьмуць удзел у чатырохгадзіным музычным марафоне #БеларусьРазам, які пройдзе на партнёрскай платформе для правядзення анлайн-канцэртаў і мерапрыемстваў Artist Gives. Канцэрт закліканы прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем дзяцей і моладзі, а таксама расказаць аб экстраным зборы сродкаў для медработнікаў і людзей з COVID-19, які офіс ЮНІСЕФ у Беларусі ініцыяваў у красавіку.

Завершыцца святкаванне традыцыйнай для ЮНІСЕФ ва ўсім свеце акцыяй Go Blue, якая заключаецца ў тым, што ключавыя гарадскія будынкі падсвятляюцца блакітнымі агнямі, тым самым заяўляючы аб сваёй салідарнасці з рухам за правы дзіцяці. 1 чэрвеня да акцыі далучацца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, бізнес-цэнтр «Футурыс», будынак міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, галоўны офіс кампаніі МТС, Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама».


Луўр

Дзе: youvisit.com

Калі: у любы час

Колькі каштуе: бясплатна

Вы можаце наведаць самы знакаміты музей у Парыжы анлайн.

Палац Луўра знаходзіцца ў Парыжы і з’яўляецца гістарычнай каштоўнасцю, так як гэта старадаўні каралеўскі замак. Побач з ім знаходзяцца іншыя вядомыя славутасці, гэта сад Тюірлі, а таксама знакамітая царква Сэн-Жэрмен-л’Асеруа. Сам палац раскінуўся ля берагу выдатнай ракі Сены. Ён лічыцца самым багатым музеем ва ўсім свеце, яго кароткая назва — Луўр.

Будынак будавалі на працягу тысячагоддзя. Ён з’яўляецца практычна равеснікам Парыжа, таму мае агульную з ім гісторыю.


Міжнародная праграма Youth Empowered

Дзе: coca-colahellenic.com

Калі: да снежня

Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя

З-за пагрозы каранавіруснай інфекцыі бізнес-трэнінгіі пройдуць у анлайн-фармаце. Спасылка на рэгістрацыю будзе высланая ўдзельнікам у дзень пачатку трэнінгу на электронную пошту, указаную пры рэгістрацыі.

Міжнародная праграма Youth Empowered

Youth Empowered — гэта міжнародная праграма Coca-Cola, якая дапамагае маладым людзям ўвасабляць свае ідэі ў рэальныя бізнес-праекты. Праграма будзе праводзіцца ў Беларусі ўжо чацвёрты год і збярэ маладых людзей з розных гарадоў краіны для таго, каб дапамагчы ім адкрыць уласны бізнэс. У 2020 годзе ў праграме больш за 18 трэнінгаў, якія ўключаюць розныя напрамкі бізнесу. Усё навучанне праходзіць бясплатна.

Прыняць удзел могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў. Праграма будзе доўжыцца да 4 снежня 2020 года.

У гэтым годзе запланаваны бізнес-сустрэчы на ​​наступныя тэмы: «Жаночае прадпрымальніцтва», «Ecofood-бізнес«, «Ад ідэі да кніжнага бізнесу», «Fashion», «Ад ідэі да турыстычнага бізнесу», «Маркетынг, PR, прасоўванне». На кожны трэнінг адкрыта рэгістрацыйная форма, якую можна запоўніць, перайшоўшы па спасылцы.

Бізнес-трэнінгі будуць праходзіць у адкрытым фармаце, дзе кожны ўдзельнік зможа наўпрост задаць пытанні ментару.


Таксама вы можаце паглядзець Пяць спектакляў, з якімі можна правесці вечар

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.