Вы тут

Белстат апублікаваў статыстыку да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Якія імёны самыя папулярныя?


Да міжнароднага Дня абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня, Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь апублікаваў статыстыку.


У ёй знаходзяцца дадзеныя пра колькасць дзяцей, які пражывалі ў Беларусі па стане на 2019 год, іх пол, удзельную вагу дзяцей па чарговасці нараджэння, суб’ектыўнае меркаванне бацькоў аб стане здароўя сваіх дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, колькасць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і іншае.

Згодна статыстыцы, у 2019 годзе пражывалі 1868,6 тыс дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. З іх у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу жылі 79,3 % чалавек, а 20,7 % — у сельскіх населеных пунктах.

Штогод у Беларусі хлопчыкаў нараджаецца больш, чым дзяўчынак. У 2019 годзе з’явіліся на свет 45,2 тыс. хлопчыкаў, 42,4 тыс. дзяўчынак. Большая частка ўсіх нараджэнняў звязана з нараджэннем другога, трэцяга і наступных дзяцей. У мінулым годзе ў 1056 жанчын нарадзіліся двайняты, а ў 14 жанчын — трайняты.

Самымі папулярнымі мужчынскімі імёнамі (па інфармацыі Міністэрства юстыцыі) з’яўляліся Максім, Арцём, Міхаіл, Аляксандр, Мацвей. У топ-5 жаночых увайшлі імёны Сафія, Ганна, Марыя, Ксенія і Анастасія.

Больш падрабязна можна прачытаць на сайце Белстата.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».