Вы тут

Мужчына разграміў выставачны павільён касманаўтыкі на аэрадроме «Баравая»


У ноч з 29 на 30 мая мужчына разграміў музейны павільён касманаўтыкі, які размешчаны ў Мінскім аэраклубе ДТСААФ на Баравой. Падрабязнасці TUT.BY паведаміў начальнік штаба аэраклуба ДТСААФ Мікалай Цімашэнка.


Фота: Facebook / Юрый Пятроў

Павільён касманаўтыкі быў адкрыты ў музеі авіяцыйнай тэхнікі Цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ ў 2016 годзе. У цяперашні час музей рыхтуецца да пераезду, аднак па-ранейшаму прымае наведвальнікаў.

Па словах Цімашэнка, у інцыдэнце, які адбыўся ў ноч з пятніцы на суботу, ніхто не пацярпеў, акрамя самога нападніка: мяркуючы па невялікіх слядах крыві, ён параніўся падчас разгрому экспазіцыі павільёна касманаўтыкі.

Мужчыну, вінаватага ў нападзе, ужо знайшлі, вядзецца следства. Сама экспазіцыя сур’ёзна не пацярпела, экспанаты не пашкоджаны.

— Я думаю, што там усё, што было пашкоджана, яно аднаўляецца. Дапусцім, шкляная тумбачка — аднаўляецца; дзверы выбітыя — аднаўляюцца. Экспанаты, у прынцыпе, не пацярпелі. Нічога сур’ёзнага, — распавёў начальнік штаба аэраклуба ДТСААФ.

Затрыманы мужчына, па словах Мікалая Цімашэнкі, прызнае сваю віну і гатовы кампенсаваць рамонт і аднаўленне экспазіцыі.

— Пра тое, чаму гэта зрабіў, ён кажа «я не памятаю». Самае галоўнае, што ён не адмаўляецца. Сказаў, што ўсе адновіць, абяцаў усё зрабіць на працягу двух тыдняў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.