Вы тут

БУТБ змяняе парадак акрэдытацыі біржавых брокераў


Новы парадак акрэдытацыі прафесійных удзельнікаў біржавога гандлю — біржавых брокераў устанаўліваецца на Беларускай універсальнай таварнай біржы з 1 чэрвеня, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.


«Змяненні закрануць не толькі патэнцыяльныя, але і дзеючыя брокерскія арганізацыі, якія згодна з новым парадкам будуць падлягаць штогадовай акрэдытацыі. У прыватнасці, адмяняецца патрабаванне аб наяўнасці ў брокера не менш за два трэйдары, пры гэтым іх агульная колькасць не абмежавана. Для спрашчэння працэдуры акрэдытацыі і павышэння якасці брокерскіх паслуг уводзіцца бальная ацэнка як заяўнікаў, якія жадаюць акрэдытавацца ў гэтай якасці, так і брокераў, якія працуюць ужо на БУТБ, у тым ліку нерэзідэнтаў Беларусі», — сказаў Раман Яніў.

Цяпер, каб стаць біржавым брокерам або прайсці штогадовую акрэдытацыю, неабходна набраць па выніках ацэнкі 24 і больш балаў. Колькасць налічаных балаў залежыць ад адпаведнасці шэрагу крытэрыям. Напрыклад, за прыцягненне на біржавыя таргі ў якасці кліента раней не акрэдытаванай на БУТБ беларускай арганізацыі кампанія-заяўнік атрымае 3 балы за кожную, а калі прыцягнута замежнае прадпрыемства — 5 балаў. Калі ж у патэнцыяльнага брокера маецца запазычанасць па выплаце падаткаў, то ён аўтаматычна пазбавіцца 10 балаў.

Гэтыя новаўвядзенні не будуць распаўсюджвацца на брокераў, якія заключылі з БУТБ дагавор на біржавое абслугоўванне да 1 чэрвеня 2020 года.

ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ — адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе, галоўная функцыя якой — садзейнічанне беларускім прадпрыемствам па экспарце прадукцыі і прадастаўленне дапамогі замежным кампаніям па выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Цяпер на БУТБ акрэдытавана амаль 40 біржавых брокераў, у тым ліку 14 нерэзідэнтаў з 11 краін.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.