Вы тут

Новую версію Дзіцячага прававога сайта запусцілі ў Міжнародны дзень абароны дзяцей


Рэсурс mіr.pravo.by існуе ўжо 12 гадоў. Унікальны спецыялізаваны сайт быў створаны па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта для развіцця прававой інфармацыйнай прасторы, адаптаванай для дзяцей і падлеткаў, і фарміравання прававой культуры юных грамадзян.

Уся інфармацыя на ім падаецца ў займальнай і даступнай форме, у тым ліку праз гульні. Асноўная мэтавая група сайта — дзеці і падлеткі ад 6 да 16 гадоў, а таксама іх бацькі, педагогі і юрысты. 

Ёсць раздзел «Гульні і конкурсы», а падказкі ў пошуку адказаў на прававыя пытанні змяшчаюцца ў інфармацыйнай частцы раздзелаў сайта «Юрыдычная азбука», «Прававыя лабірынты», «Падарожжа ў мінулае», «Наша дзяржава — Рэспубліка Беларусь» і «Карысная інфармацыя». У «Прававых лабірынтах», напрыклад, можна пазнаёміцца з «Жывой дэкларацыяй правоў дзіцяці», правамі і адказнасцю непаўналетніх.. 

Новая версія, створаная пры падтрымцы прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН ЮНІСЭФ у Беларусі, мае адаптатыўны дызайн, палепшаную сістэму навігацыі, новую структуру і актуальнае напаўненне асобных раздзелаў. Сайтам таксама стане больш зручна карыстацца праз смартфоны і планшэты. 

Рэсурс шырока запатрабаваны ў нацыянальным адукацыйным працэсе. Кожны месяц яго наведваюць больш за 100 тысяч чалавек. Сёлета яго ўнеслі ў спіс інтэрнэт-рэсурсаў з адукацыйнымі праграмамі падчас падоўжаных з-за пандэміі канікул. Тут дзеці могуць замацоўваць пройдзены матэрыял, набываць новыя веды, у тым ліку юрыдычныя, атрымліваць адказы на «дарослыя» пытанні і падказкі, што рабіць у складаных сітуацыях.

За 12 гадоў скарбонку ўзнагарод дзіцячага прававога сайта папоўнілі дыплом лаўрэата ІІІ фестывалю нефармальнага навучання «Лепшы сайт у сферы нефармальнай адукацыі за 2010 год», сертыфікат расійскай Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Цэнтр інтэрнэт-тэхналогій» і Цэнтра бяспечанага інтэрнэту у Расіі, статус удзельніка праграмы «Дзіцячы інтэрнэт» (уключэнне ў каталог бяспечных для дзяцей інфармацыйных сайтаў), дыплом інтэрнэт-прэміі ТІБО —2011 у намінацыі «Для дзяцей і юнацтва». 

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: pravo.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.