Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


Пра чарговы тур чэмпiянату краіны па футболе i iншыя актуальныя спартыўныя падзеi выхадных расказваем у штотыднёвым аглядзе «Звязды».


1. Адбылiся матчы 11-га тура чэмпiянату краiны па футболе. Брэсцкае «Дынама» разграмiла «Рух» з лiкам 4:1 у першым брэсцкiм дэрбi, а БАТЭ спатрэбiўся ўсяго адзiн мяч для перамогi над «Iслаччу» — 1:0. Вынiкi астатнiх сустрэч: «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзiна) — «Смалявiчы» — 2:1, «Гарадзея» — «Нёман» (Гродна) — 0:2, «Белшына» (Бабруйск) — «Славiя» (Мазыр) — 2:3, «Дынама» (Мiнск) — «Шахцёр» (Салiгорск) — 0:1, «Энергетык-БДУ» (Мiнск) — «Вiцебск» — 3:3. «Мiнск» на полi сталiчнага стадыёна «Трактар» у панядзелак увечары прыняў гасцей са «Слуцка».

Турнiрнае становiшча: БАТЭ — 25 ачкоў, «Энергетык-БДУ» — 22, «Тарпеда-БелАЗ» i «Шахцёр» — па 21, «Слуцк» — 17, «Дынама» (Брэст) — 16, «Iслач» i «Славiя» — па 15, «Рух», «Нёман» i «Вiцебск» — па 14, «Дынама» (Мiнск) — 13, «Гарадзея» — 12, «Мiнск» — 10, «Смалявiчы» — 4, «Белшына» — 3.

Бамбардзiрскую гонку ўзначальваюць Гегам Кадзiмян («Нёман») i Джасурбек Яхшыбоеў («Энергетык-БДУ»), якiя забiлi па сем мячоў.


2. Футбалiсткi гродзенскага «Нёмана» i мiнскага «Дынама-БДУФК» iдуць без страт пасля пяцi тураў жаночага чэмпiянату Беларусi. Пятыя перамогi запар лiдары першынства атрымалi на сваiх палях. Гродзенская дружына разграмiла выхаванак Брэсцкага абласнога цэнтра алiмпiйскага рэзерву з лiкам 8:0, а дынамаўская каманда ўпэўнена перайграла сталiчную «Зорку-БДУ» — 3:0.

Вынiкi астатнiх сустрэч: юнiёрская зборная Беларусi (U-19) — «Дняпро» (Магiлёў) — 0:1, «Бабруйчанка» (Бабруйск) — «Мiнск» — 0:3.

Турнiрнае становiшча пасля пяці тураў: «Дынама-БДУФК» i «Нёман» — па 15 ачкоў, «Мiнск» — 12, «Зорка-БДУ» — 6,
«Бабруйчанка» i «Дняпро» — па 4, Беларусь (U-19 ) — 3, БАЦАР — 0 (5).

Сустрэчы шостага тура пройдуць 12—14 чэрвеня.


3. Гомельскi БЧ зраўняў лiк у паўфiнальнай серыi чэмпiянату Беларусi па мiнi-футболе. У другiм паўфiнальным паядынку пераможцы рэгулярнага сезона ўзялi рэванш у землякоў з ВРЗ з лiкам 5:2 за паражэнне ў першай сустрэчы (1:2). Вырашальны матч за выхад у фiнал адбудзецца 3 чэрвеня.

У iншай сустрэчы дзеючы чэмпiён краiны «Сталiца» ў мiнскiм палацы спорту «Уручча» абыграў аршанскi «Вiтэн». Пасля паражэння ў Оршы (0:1) мiнчане на сваёй пляцоўцы атрымалi перамогу ў авертайме з вынiкам 9:7.

Нагадаем, паўфiнальныя серыi праходзяць да дзвюх вiкторый адной з камандаў. Фiнальная серыя за чэмпiёнскi тытул да трох перамог пачнецца 7 чэрвеня.


4. Мiжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкi (IWF) па ўзгадненнi з Мiжнародным алiмпiйскiм камiтэтам прадставiла абноўлены каляндар, у якiм падоўжаныя тэрмiны квалiфiкацыйнага перыяду да Алiмпiйскiх гульняў у Токiа.

Адборачны перыяд на гульнi адновiцца 1 кастрычнiка 2020 года i завершыцца 30 красавiка 2021 года. IWF назаве i турнiры, якiя будуць лiчыцца адборачнымi. Атлеты, каб атрымаць рэйтынгавыя ачкi i квалiфiкавацца на старты ў сталiцу Японii, павiнны прыняць удзел у шасцi турнiрах, пачынаючы з 1 лiстапада 2018 года. Пры гэтым спартсменам патрабуецца прыняць удзел хоць бы ў адным спаборнiцтве ў кожным з трох квалiфiкацыйных перыядаў. Папярэднiя вынiкi спартсменаў на адборачных спаборнiцтвах застаюцца ў сiле.

На гульнях XXXII Алiмпiяды, якая пройдзе ў Токiа з 23 лiпеня да 8 жнiўня 2021 года, цяжкаатлеты разыграюць узнагароды ў сямi вагавых катэгорыях у мужчын i жанчын.

Дар'я Лабажэвiч

Загаловак у газеце: Футбол з эмоцыямi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».