Вы тут

Затрымкi разлiкаў за малако — з-за каранавiруса


На рэдакцыйную гарачую лiнiю звярнуўся наш даўнi чытач, жыхар вёскi Дворышча Расонскага раёна, ён жа кiраўнiк сялянскай фермерскай гаспадаркi «Бялiвец» Iлья Вячаслававiч Голешаў. Яго пытанне датычылася тэрмiнаў разлiкаў за малако, якое ён здае на ААТ «Полацкi малочны камбiнат».


— Зараз у мяне сем кароў. Увогуле здачай малака я займаюся трынаццаць гадоў, з 2007-га. Як яно раней было з разлiкамi? Грошы аддавалi ў сярэднiм праз сем-восем дзён, а часам i яшчэ раней — праз чатыры-пяць. А цяпер, прыкладна з 1 сакавiка, гэты тэрмiн павялiчыўся недзе да 15 дзён, iншымi словамi, ссунуўся на тыдзень. Чаму так? — задаваў пытанне наш заяўнiк.

I сам прапанаваў уласную версiю затрымак разлiкаў за малако. «Кажуць, што грошы найперш пералiчваюць сельскагаспадарчым прадпрыемствам, iм, маўляў, трэба веснавыя палявыя работы праводзiць. Але ж i ў мяне такая ж сiтуацыя, i мне трэба сваю машыну на нешта запраўляць!»

Каб паспрабаваць разабрацца ў сiтуацыi, мы звярнулiся ў ААТ «Полацкi малочны камбiнат». Цi ўсё правiльна выклаў чытач, цi сапраўды затрымкi з разлiкамi за здадзенае малако пачалiся з 1 сакавiка?

— Так, усё правiльна, — адразу пацвердзiла намеснiк дырэктара па эканомiцы прадпрыемства Алена Гаркуша. I працягнула пытаннем на пытанне: — А калi пачаўся каранавiрус?

Па словах Алены Уладзiмiраўны, менавiта ён — асноўная прычына сiтуацыi з затрымкамi па разлiках. «Продажы ўпалi, выручка, адпаведна, таксама. Кiтай адмовiўся браць прадукцыю, Расiя «прыкрылася», цэны таксама крыху знiзiлiся. Проста стала менш грошай на рахунку. Але свае абавязкi мы ўсё роўна iмкнёмся выконваць, хоць i па аб'ектыўных прычынах з большым тэрмiнам па выплатах».

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: today.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».