Вы тут

Дворыкi з сюрпрызам, замкавая гiсторыя i беларускi сфiнкс, або Па Беларусi на канапе


Прайсцiся па губернскiм горадзе цi паглыбiцца ў старажытную гiсторыю, даведацца, куды збочыць з «нагуляных» маршрутаў», каб знайсцi цiкавыя аб'екты, запланаваць будучыя падарожжы i пазнаёмiцца з дасведчанымi гiсторыкамi, краязнаўцамi можна было падчас серыi антыкрызiсных вiртуальных zoom-вандровак «Гарады Беларусi вачыма мясцовых экскурсаводаў», якi прайшоў у межах адукацыйнага беларускага анлайн-фэсту «Вышка».


Завiтаем у Новы свет?

Гарадзенскi краязнавец, гiсторык, экскурсавод Мiхаiл Нарыкевiч запрасiў прагуляцца па мiкрараёне, за якiм замацавалася назва «Новы свет», якi гараджане сталi актыўна абжываць з канца ХVIII стагоддзя. Менавiта ў гэты час у Гродне ладзiцца буйная рэформа, у горад прызджаюць замежнiкi: галандцы, швейцарцы, немцы, французы, — бо стваралiся добрыя ўмовы для працы i можна было добра зарабiць. Вось толькi тагачасная спроба стварыць нешта накшталт «парка высокiх тэхналогiй» аказалася няўдалай. Рэформы не былi прадуманыя, прадукцыя, якая выраблялася (а гэта пераважна прадметы раскошы), ляжала на складах, ды тутэйшыя жыхары не надта шанавалi тавары айчыннай вытворчасцi.

vetliva.ru

Новы свет знаходзiцца лiтаральна за 500 метраў ад чыгуначнага вакзала. Менавiта тут быў створаны першы на тэрыторыi сучаснай Беларусi заапарк.

Захавалася загарадная рэзiдэнцыя караля Рэчы Паспалiтай Станiслава Аўгуста Панятоўскага (дарэчы, кароль будаваў тры лецiшчы: Станiславова, Аўгустова i Панямунь). Пазней, калi Рэчы Паспалiтай не стала, сядзiбу караля купiў Францiшак Друцкi-Любецкi, якi быў iнiцыятарам стварэння Аўгустоўскага канала. А ўжо яго ўнук Уладзiслаў (аматар здаровага спосабу жыцця i гаспадар першага аўтамабiля ў Гароднi) пачаў прадаваць i здаваць у арэнду тутэйшыя землi. Дарэчы, калi Уладзiслаў трагiчна загiнуў, разгадваць яго заўчасную смерць клiкалi нават Артура Конан Дойла...

У новым элiтным раёне сялiлiся багатыя людзi, прадстаўнiкi розных нацыянальнасцяў, таму тут захавалася багата шыкоўных будынкаў. Асобныя зроблены ў стылi рускага мадэрну, iншыя — канструктывiзму. Дамкi з вялiкiмi ламанымi дахамi нагадаюць пра 1920—30-я гады, калi стваралiся шыкоўныя асабнякi ў закапанскiм стылi. Цагляныя будынкi сведчаць пра тое, што ў Друцкiх-Любецкiх быў свой завод па вырабе будматэрыялаў. Па раёнчыку цiкава прагуляцца, разглядаць цiкавыя дэталi: лiштвы, аканiцы, балкончыкi, тэрасы. Можна паспрабаваць адшукаць дом з драўлянымi разны­́мi цмокамi, прайсцiся па адрасах, дзе жылi вядомыя людзi. Напрыклад, чатыры гады тут правяла сям'я Багдановiчаў, захаваўся дом Рыгора Шырмы.

Сёння гiсторыкi занепакоены будучым Новага свету. Адзiн з кавалкаў мiкрараёна — Залатая горка — (дзе сялiлiся заможныя людзi) цяпер з сумам называюць «лысай горкай», бо старыя забудовы былi знiшчаны.

Суполка архiтэктараў спрабавала прапiсаць некалькi сцэнарыяў па развiццi гэтага мiкрараёна. Па адным з iх надзеi ўскладаюцца на дзяржаву — што дамы будуць выкуплены за яе кошт, а пасля выкарыстоўвацца ў турыстычных мэтах: у iх размесцяцца кавярнi, музеi, культурнiцкiя ўстановы. Па другой версii, дамы будуць выкуплены i рэканструяваны заможнымi людзьмi. А можа, трэба проста стварыць належную iнфраструктуру, каб цяперашнiя гаспадары маглi карыстацца ўсiмi выгодамi i пры гэтым самi дбалi аб захаваннi будынкаў?

Недаацэненая архiтэктура

Праблему з захаваннем старых будынкаў закрануў падчас zoom-вандроўкi i гомельскi краязнавец, гiсторык, экскурсавод Яўген Меркес. У Гомелi не раз уздымалася пытанне аб каштоўнасцi драўлянай архiтэктуры. Такiя дамы зносяцца альбо псуюцца ўладальнiкамi, якiя аўтэнтычныя вокны мяняюць на пластык, абшываюць драўляныя дамы сучаснай вагонкай або сайдынгам. Тут таксама мараць аб стварэннi скансэна.

Краязнавец спрабуе абвергнуць думку турыстаў пра тое, што ў Гомелi няма чаго глядзець акрамя палаца Румянцавых-Паскевiчаў. Ёсць шэраг цiкавых культавых пабудоў. Напрыклад, Iльiнская стараабраднiцкая царква ХVIII стагоддзя. А пра Спаса-Праабражэнскi храм на вулiцы Пралетарскай, напэўна, i не ўсе месцiчы ведаюць, бо ён схаваны за iншымi будынкамi.

be.wikipedia.org

Аматары прыгожых фота ў «Iнстаграме» цiкавяцца «гомельскiмi Альпамi» — насамрэч, беласнежныя горы на ўскрайку горада — усяго толькi адвалы хiмзавода. Часам турысты могуць спытаць i пра «гомельскiя яблыкi» — гэта вялiкiя 2-3-метровыя бетонныя фiгуры. А ў цэнтральным скверы можна знайсцi макеты вядомых у свеце будынкаў — напрыклад, Пiзанскую вежу i пiрамiды са сфiнксам.

Беларуская Адэса?

Адна з асаблiвасцяў Брэста — нумарацыя дамоў. Яна праваняцотная i захоўвалася да 1960-х гадоў. А ўжо ў новых раёнах будынкi мелi леваняцотную нумарацыю. Больш за тое, у самiх дамах нумары кватэрам давалi з поўначы па гадзiнiкавай стрэлцы. Сёння гэтая асблiвасць ужо лiчыцца каштоўнасцю, якую варта захаваць.

Будзеце гуляць па Брэсце — звярнiце ўвагу на назвы вулiц, ужо па iх можна прасачыць гiсторыю горада. Толькi за мiнулае стагоддзе яны маглi мяняцца чатыры i больш разоў (пры польскай, савецкай уладзе, у гады вайны i пасля вызвалення). Таму цяпер на будынках размяшчаюць шыльды з указаннем папярэднiх найменняў.

Берасцейская экскурсаводка, выкладчыца Брэсцкага дзяржаўнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта Таццяна Шаўчук раiць адысцi ад раскручаных турыстычных аб'ектаў цi той жа Алеi лiхтароў i зазiрнуць у мясцовыя дворыкi. Дарэчы, там можна ладзiць асобную экскурсiю, нездарма некаторых з iх параўноўвалi з адэскiмi. Тут вы зможаце пабачыць асобныя ўваходы ў кожную з кватэр, што месцяцца на розных паверхах. Калi пасля вайны праходзiла ўшчыльненне, нiхто не хацеў ахвяраваць плошчай, дамы прырасталi рознымi прыбудовамi.

krokapp.com

Асобная экскурсiя можа быць прысвечана i балкончыкам — цiкава прасачыць, як яны будавалiся, як аздаблялiся, што за малюнкi на рашотках.

Канешне, тут багата разнастайных будынкаў, якiя зацiкавяць турыстаў, чаго толькi варта кiрха, зробленая ў стылi канструктывiзму. Падобных помнiкаў архiтэктуры ў Беларусi няма, бо такi стыль не выкарыстоўваўся для культавых пабудоў.

Падарожжа ў часе

У савецкiх выданнях, прысвечаных архiтэктуры Беларусi, хутчэй за ўсё вы маглi сустрэць план горада Вiцебска, складзены на загад князя Шарамецьева ў 1664 годзе. Сёння дзякуючы гiсторыкам i створаным iмi маляўнiчым картам-рэканструкцыям, можна прасачыць за гiсторыяй горада. Трыпцiх, прысвечаны вiцебскiм замкам ХII, ХIV i XVII стагоддзяў, можна пабачыць у будынку Духаўскога круглiка.

be.wikipedia.org

«Вiцебск займае другое (пасля Гароднi) месца па велiчынi гiстарычнага цэнтра, — адзначыў падчас вiртуальнага падарожжа вiцебскi гiсторык i экскурсавод Сяргей Саманенка. — Размяшчэнне вiцебскiх замкаў было абрана вельмi ўдала: на ўзвышшы, круты рэльеф, i вакол iх была вада: рэкi Заходняя Дзвiна i Вiцьба, ручаi Замкавы i Дунай».

Пра ХII стагоддзе нагадвае Дабравешчанская царква. Ёй удалося перажыць многае, нават пасля Вялiкай Айчыннай вайны яна выстаяла, але была ўзарваная ў 1961 годзе, засталiся толькi кавалкi сцяны вышынёй у пяць метраў, ужо ў наш час яе аднавiлi.

Калi ў ХII стагоддзi Вiцебск быў забудаваны драўлянымi пабудовамi, то ў ХIV стагоддзi ён «апрануўся» ў камень. У той час горад ужо знаходзiўся ў складзе Вялiкага Княства Лiтоўскага i важна было ўзмацнiць ягоныя межы.

У XVI стагоддзi горад падвяргаўся шматлiкiм нападам, замкi часткова разбуралiся, iх муры не паспявалi аднаўляць, i таму тут зноў сталi з'яўляцца драўляныя пабудовы. Па перыметры ўзводзiлiся новыя вежы, у кожнай з якiх была ўласная назва.

На тэрыторыi горада знаходзiлiся ажно тры замкi — Верхнi, Нiжнi i Узгорскi. Дзякуючы працы даследчыкаў можна даведацца, дзе раней якiя пабудовы стаялi i што сёння знаходзiцца на тым месцы. Таму, калi каранавiрус адступiць, экскурсаводы тут будуць рады дапамагчы падарожнiкам здзейснiць вандроўку ў часе i прасторы. А ў будучым магчыма дзякуючы сучасным тэхналогiям можна будзе паглыбляцца ў гiсторыю i хадзiць па старадаўнiм горадзе, надзеўшы акуляры вiртуальнай рэальнасцi.

А можа, вас зацiкавiць шпацыр па губернскiм горадзе разам з вiцебскiм экскурсаводам Людмiлай Бальшаковай, падчас якога вы даведаецеся, чаму ў горадзе так любiў бываць мастак Юзаф Пешка, як выглядалi храмы ў XVIII—ХIХ стагоддзях, як у горадзе змагалiся з п'янствам, якая губернатарша гарцавала па горадзе на канi i запрашала-збiрала людзей на разнастайныя культурнiцкiя мерапрыемствы, хто прыдумаў трамвай на электрычнай цязе i як пасля рэвалюцыi адбывалiся агiтацыйныя сустрэчы i спектаклi?

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.