Вы тут

Серыю падробак упершыню папоўніў новы банкнот наміналам 500 беларускіх рублёў


Нацбанк прааналізаваў падробленыя грашовыя знакі, выяўленыя ў банкаўскай сістэме краіны за мінулы год.

Па выніках сезона было выяўлена 812 фальшывых грашовых знакаў, з якіх 806 — падробленыя банкноты, 6 — падробленыя манеты. Асноўную іх колькасць традыцыйна склалі долары — 45,3 %. Доля падробленых расійскіх рублёў склала 31,8 %, еўра — 17,2 %, беларускіх рублёў — 3,7 %, іншых валют — 2 %.


u-n-c.org

У прэс-службе фінансавага рэгулятара адзначылі, што ў асноўным грашаць з грашыма ў нашай сталіцы. Летась у Мінску было выяўлена 44,7 % усіх падробленых грашовых знакаў, у розных абласцях краіны ад 5 % да 11,3 %. Варта заўважыць, што несапраўдныя банкноты былі канфіскаваныя з грашовага абарачэння ў 67 населеных пунктах. У параўнанні з папярэднім годам агульная колькасць выяўленых фальшывак зменшылася на 9,8 %. Колькасць падробленых долараў знізілася на 22,5 %, расійскіх рублёў — на 4,4 %. А вось фальшывыя еўра паказалі прырост колькасці на 19,7 %. Падробак беларускіх рублёў (узору 2009 і 2000 гадоў) паболела ў абсалютным выражэнні на 13 штук.

Сярод падробленых долараў, як і раней, значна пераважалі купюры наміналам $100 — 88,9 % ад выяўленых, аднак іх колькасць у параўнанні з 2018 годам скарацілася на 25 %. Доля банкнотаў наміналам 50 долараў склала 7,6 %. Усяго выяўлена 327 100-доларавых купюр і 28 — 50-доларавых. Выяўлены адзінкавыя экзэмпляры фальшывых банкнотаў наміналам 20, 10 і 5 долараў.

Сярод выяўленых падробленых долараў 19 купюр належала да катэгорыі частковых падробак: 2 банкноты наміналам 100 долараў, 13 банкнотаў наміналам 50 долараў, 1 банкнот наміналам 20 долараў і 3 банкноты наміналам 10 долараў. Гэтыя фальшыўкі былі выраблены з сапраўдных банкнотаў шляхам змены асноўных літарна-лічбавых малюнкаў на вышэйшыя наміналы.

Летась работнікі банкаўскай сферы сутыкнуліся з якасна падробленымі «баксамі». Да катэгорыі суперпадробак належала 15 банкнотаў розных серый, усе наміналам 100 долараў ЗША. Выяўленыя купюры з'яўляліся раней вядомымі разнавіднасцямі падробак.

Сярод падробленых банкнотаў расійскіх рублёў былі купюры наміналам 5000, 2000, 1000 і 500 рублёў, з якіх асноўная доля па-ранейшаму прыйшлася на 5000 і 1000 рублёў — 77,1 % і 16,3 % адпаведна. Банкноты наміналам 2000 і 500 рублёў складалі 6,2 % і 0,4 % адпаведна. У параўнанні з 2018 годам летась больш чым у два разы (у абсалютным выражэнні на 10 штук) вырасла колькасць падробак банкнот наміналам 2000 рублёў і зменшылася на 37,3 % — наміналам 1000 рублёў. Колькасць выяўленых купюр наміналам 5000 рублёў зменшылася на 1,5 %. Як і ў 2018 годзе выяўлены 1 банкнот наміналам 500 рублёў. Падробленыя еўра выяўляліся ўсіх наміналаў, акрамя 10 еўра. Найбольшая колькасць па-ранейшаму прыйшлася на намінал 50 еўра — 36,4 % ад выяўленых экзэмпляраў. У параўнанні з 2018 годам больш чым у два разы (у абсалютным выражэнні на 21 штуку) вырасла колькасць падробак наміналам 500 еўра, якая склала 26,4 % ад выяўленых. Колькасць купюр наміналам 100 і 200 еўра вырасла ў абсалютным выражэнні на 7 і 1 штуку, склаўшы долю ў 19,3 % і 5 % адпаведна. Колькасць выяўленых банкнотаў наміналам 20 еўра зменшылася ў абсалютным выражэнні на 6 штук, а наміналам 5 еўра склала 2 штукі. Усе 6 падробленых манет мелі намінал 2 еўра.

Сярод выяўленых падробак еўра варта адзначыць банкнот наміналам 200 еўра, які ўяўляе сабой частковую падробку. Ён выраблены з сапраўднага банкнота наміналам 200 сербскіх дынараў, на якім выдалены асобныя малюнкі з наступным нанясеннем новых на прынтары.

Падробленыя беларускія рублі ўзору 2009 года ў 2019 годзе паказалі значны прырост у параўнанні з 2018 годам — у абсалютным выражэнні на 18 штук. Асноўную іх долю склалі банкноты наміналам 50 і 20 рублёў — 9 і 12 штук адпаведна. Банкноты наміналам 10 і 5 рублёў выяўленыя ў колькасці 5 і 2 штук. Сукупнасць наміналаў падробленых банкнотаў узору 2009 года ўпершыню папоўніла купюра наміналам 500 рублёў. У адной з падробак наміналам 20 рублёў праведзена імітацыя вадзянога знака белага колеру. Астатнія выяўленыя фальшывыя беларускія рублі былі вырабленыя без імітацыі элементаў абароны.

Колькасць падробак беларускіх рублёў узору 2000 года ў параўнанні з 2018 годам зменшылася ў абсалютным выражэнні на 5 штук. Яны прадстаўлены адным банкнотам наміналам 100 000 рублёў.

Ацэнка спосабаў капіравання малюнкаў падробленых банкнотаў сведчыць, што з выкарыстаннем паліграфічных тэхналогій выраблена 78 % долараў (у асноўным гэта афсетны, а таксама глыбокі друк), 77 % еўра, 7 банкнотаў кітайскіх юаняў, 2 — фунтаў стэрлінгаў, 1 банкнот наміналам 5000 расійскіх рублёў (афсетны друк). Для рэпрадукцыі малюнкаў астатніх падробленых долараў, еўра, кітайскіх юаняў, фунтаў стэрлінгаў, усіх расійскіх рублёў (за выключэннем аднаго банкнота), украінскіх грыўняў і беларускіх рублёў была выкарыстана тэхналогія рэпраграфіі — прынтары.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: «Малююць» у асноўным долары і расійскія рублі

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.