Вы тут

Часопіс “Маладосць” у Швецыі


Часопіс Маладосць у Швецыі

“Шведскі Інстытут”, галоўная шведская арганізацыя па акадэмічным абмене, згадвае на сваім сайце беларускі часопіс “Маладосць”.

Размова ідзе пра пераклады са старажытнаісландскай мовы, зробленыя выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Яўгенам Папакулем і надрукаваныя ў часопісе “Маладосць”. Фотаздымак часопіса і разварота з перакладам размешчаны на афіцыйнай старонцы арганізацыі разам з расповедам аўтара пра тое, як нават падчас пандэміі ў чалавека ёсць выбар: “проста пасядзець дома перад тэлевізарам і адпачыць або зрабіць нешта важнае і змястоўнае”.

Для “Маладосці” Яўген Папакуль пераклаў знакаміты паэтычны твор старажытнай скандынаўскай літаратуры «Прароцтва вёльвы», тэкст якога, прысвечаны ўтварэнню свету і яго лёсу, вядомы як мінімум з 1270-х гадоў. Беларускім чытачам, асабліва аматарам фэнтазі, твор цікавы і даўніной, і адметнасцю. А для перакладчыка гэта была… “Увогуле, гэта была надзвычай складаная праца, якая патрабавала шмат часу і высілкаў, выкарыстання вялізнай колькасці слоўнікаў і даведнікаў па старажытнаісландскай мове, а таксама даследаванняў гістарычнага, культуралагічнага і лінгвістычнага кшталту”, — падзяліўся Яўген Папакуль, назваўшы працэс перакладання своеасаблівым моўным выпрабаваннем.

Яўген Папакуль

Яўген Папакуль выкладае ў Полацкім універсітэце шведскую і англійскую мовы, англійскую літаратуру Сярэднявечча і Адраджэння і міфалогію рамана-германскіх народаў і лічыць, што ўся добрая замежная літаратура павінна гучаць па-беларуску.

Часопіс “Маладосць” штомесяц друкуе пераклады прозы і паэзіі самых розных народаў і робіць гэта найчасцей у супрацоўніцтве з установамі вышэйшай адукацыі, увесь час уцягваючы ў свой “бліжні круг” самых таленавітых лінгвістаў.

 

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.