Вы тут

Сто кіслародных канцэнтратараў даставілі ў Беларусь з Кітая


Самалёт Мінабароны Іл-76 з медыцынскай гуманітарнай дапамогай з Кітая прыбыў у Беларусь, у складзе грузу — сто кіслародных канцэнтратараў, паведамляе БЕЛТА.


Груз суправаджала каманда ратавальнікаў на чале з намеснікам міністра МНС Анатолем Далгалеўцам. Самалёт вылецеў з Кітая і прызямліўся сёння ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Гэта ўжо чацвёртая дастаўка гуманітарнага грузу для Беларусі, якая праводзіцца па рашэнні Прэзідэнта і ў адпаведнасці з пастановай урада.

На борце Іл-76 — сродкі медыцынскага прызначэння, агульная вага грузу — 22 тоны

Груз размяркуюць па ўсіх рэгіёнах краіны. Прыярытэт будзе аддавацца тым рэгіёнах, якія цяпер найбольш напружана вядуць барацьбу з інфекцыяй. Намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк распавёў, што ў складзе грузу сродкі абароны і 100 кіслародных канцэнтратараў.

— Хачу падзякаваць ЮНІСЕФ і Wargaming, якія ў чарговы раз падставілі нам плячо, — сказаў намеснік міністра.

Усяго за чатыры рэйсы ў Беларусь з Кітая было дастаўлена больш за 100 т гуманітарнай дапамогі.

Прэв’ю: МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.