Вы тут

Заяўкі на праект «Настаўнік для Беларусі» падалі 125 педагогаў і 70 навучальных устаноў


Іх прыём завяршыўся 25 мая.


— За ўвесь час рэкрутынгавай  кампаніі мы запрасілі 25 чалавек прыняць удзел у нашым Летнім інтэнсіве, — расказадла адзін з каардынатараў праграмы Алена МЕЛЬЧАНКА. — Але гэта яшчэ не канец! Адборы працягнуцца ў бліжэйшыя выхадныя.

Размова ідзе пра сумесны праект БПС-Ашчадбанка і Міністэрства адукацыі, мэта якога — прыцягнуць у школы ў невялікіх гарадах і населеных пунктах крэатыўных і неабыякавых настаўнікаў, якія хочуць і могуць прыўнесці ў сваю прафесію новыя цікавыя ідэі, умеюць спраўляцца з цяжкасцямі, захоўваючы аптымізм, імкнуцца да самаразвіцця, гатовыя да змен (у тым ліку і да пераезду на новае месца) і вераць у свае сілы.

Для таго, каб найбольш аб’ектыўна падысці да выбару будучых удзельнікаў «Настаўніка для Беларусі», камандай праекта з прыцягненнем спецыялістаў па падборы персаналу была распрацаваная «Мадэль кампетэнцый», якая грунтуецца на місіі і каштоўнасцях праекта і акумулюе ў сабе вопыт аналагічных праграм па ўсім свеце.

«Летні інтэнсіў — гэта частка адукацыйнай праграмы і апошні этап нашага адбору, — тлумачыць Алена Мельчанка. — Не выключана, што хтосьці зразумее, што яму нічога не хочацца змяняць у сваім жыцці — мы да такога ходу падзей таксама падрыхтаваныя, у кандыдатаў пакуль няма ніякіх абавязацельстваў перад намі. А ўсім, хто паспяхова пройдзе інтэнсіў, мы зробім прапанову на ўдзел у праграме. Да таго ж трэба яшчэ, каб магчымасці і жаданні нашых кандыдатаў супалі з вакансіямі ад школ, бо ў кожную навучальную ўстанову мы накіроўваем сама меней па два ўдзельніка, і гэта няпростая лагістычная задачка са многімі зменнымі. Як сведчаць заяўкі, што паступілі на праект ад школ, самыя запатрабаваныя там — настаўнікі матэматыкі, пачатковых класаў, замежных моў і фізікі».

Летась для ўдзелу у праграме «Настаўнік для Беларусі» былі абраныя дзевяць настаўнікаў, якія на два гады адправіліся працаваць у школы ў Кобрынскім (аграгарадок Павіцце), Бярэзінскім (Паплаўскі дзіцячы сад — сярэдняя школа), Чэрвеньскім (Лядзенскі дзіцячы сад — сярэдняя школа) раёнах, у гімназію ў Дзяржынску і Негарэльскую сярэднюю школу № 1.

Новым удзельнікам праграмы абяцаюць куратарскую, праектную, метадычную і матэрыяльную падтрымку. Акрамя заработнай платы, выплачваецца таксама стыпендыя за дадатковую нагрузку па рэалізацыі праектаў плюс кожны з іх забяспечваецца для зручнасці работы ноўтбукам.

Удзельнік сам выбірае і прапрацоўвае праект, які ён будзе рэалізоўваць. Гэта можа быць любая ініцыятыва — ад араганізацыя фестывалю кнігі да стварэння школьнага радыё і распрацоўкі экскурсійных маршрутаў. Абавязковая ўмова — ініцыятыва павінная арыентавацца на развіццё мясцовай супольнасці.

Таксама фонд «Новая школа» кампенсуе ўдзельнікам праграмы выдаткі на арэнду жылля пры пераездзе.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота арганізатраў праекта «Настаўнік для Беларусі»

На фота удзельнікі Летняга інтэнсіву 2019 года

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.