Вы тут

Віншаванне міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з Сусветным днём навакольнага асяроддзя


Дарагія сябры, калегі!

Паважаныя суайчыннікі і госці Беларусі!

Ад усёй душы віншую вас з Сусветным днём навакольнага асяроддзя, а эколагаў — з прафесійным святам!

Хачу падзякаваць прафесіяналам-эколагам і грамадскім дзеячам за ўнёсак у ахову атмасфернага паветра, вады і зямлі, а таксама кіраўнікам прадпрыемстваў, якія зніжаюць негатыўнае ўздзеянне вытворчасці на навакольнае асяроддзе, усім жыхарам нашай краіны, якія разумеюць, што ад паважлівага стаўлення да прыроды залежыць яе чысціня, а значыць, і будучыня нашых дзяцей і ўнукаў.

У Зямлі няма іншых рук і сэрцаў, акрамя нашых, і каму, як не нам, несці адказнасць за стварэнне якаснага жыцця для наступных пакаленняў!

Сёння праблемы экалогіі стаяць у шэрагу самых важных, вызначаючы ўзровень дабрабыту ўсёй сусветнай цывілізацыі. Захаваць родную прыроду, зберагчы чыстае паветра і карысныя выкапні для наступных пакаленняў — наша агульная задача.

Дзякуючы зладжанай рабоце і рашучым дзеянням спецыялістаў-эколагаў і грамадскасці год ад году паляпшаецца наша з вамі асяроддзе пражывання, скарачаюцца выкіды забруджвальных рэчываў у атмасферу і водныя аб'екты, аднаўляюцца дзясяткі гектараў раней парушаных зямель, водна-балотных угоддзяў, лясных масіваў. У наша грамадства ўсё больш інтэнсіўна прыходзяць «зялёныя» тэхналогіі, устойлівыя мадэлі спажывання і вытворчасці, экалагічна дружалюбны лад жыцця.

Шчыра жадаю ўсім, хто цяпер працуе ў шэрагах абаронцаў прыроды, поспехаў у рэалізацыі задуманага, новых здзяйсненняў, падтрымкі вашых калег, родных і блізкіх. Шчасця вам, здароўя і дабрабыту!

Дарагія сябры, прафесіяналы і ўсе, хто па поклічы душы называе сябе эколагам!

Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам зберагчы і прымножыць унікальную прыроду нашай роднай Беларусі.

Андрэй ХУДЫК міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.

Спорт

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

Гарналыжны спорт у нас пачаўся з пасёлка Зялёнае.

Спорт

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.