У ходзе пратэстаў у ЗША з-за смерці афраамерыканца Джорджа Флойда, які памёр пасля затрымання паліцэйскімі, загінулі не менш за 11 чалавек, паведамляе РБК са спасылкай на Associated Press (АР).
Па дадзеных агенцтва, яны былі з дзевяці гарадоў - Сэнт-Луіса, Луісвілля, Окленда, Індыянапаліса, Давенпорта, Мінеапаліса, Амахі, Дэтройта і прыгарада Чыкага.
Таксама дзесяткі чалавек былі параненыя, паведамляе выданне.
Масавыя пратэсты ў ЗША пачаліся пасля смерці афраамерыканца Джорджа Флойда. Яго затрымала паліцыя Мінеапаліса 25 мая па падазрэнні ў выкарыстанні фальшывых купюр. Падчас затрымання афіцэр націснуў Флойду на горла, пры гэтым Флойд спрабаваў растлумачыць, што не можа дыхаць. Пазней затрыманы памёр у бальніцы.
Прэв'ю: Jae C. Hong / AP
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».