Вы тут

На барацьбу з баршчэўнікам з бюджэту Мінска выдзелена больш за 90 тысяч рублёў


У сталіцы плануюць поўнасцю знішчыць усе малыя папуляцыі баршчэўніка і пазбавіцца ад небяспечнага шкодніка на тэрыторыях Першамайскага, Фрунзенскага і Цэнтральнага раёнаў сталіцы, паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сцяпан ДУБНІЦКІ.


З баршчэўнікам актыўна змагаюцца з 2011 года. За гэты час заражаная ім плошча зменшылася з 242 да 28 гектараў. Найбольш інвазіраванымі, як і раней, застаюцца Заводскі, (13), Ленінскі (7), Кастрычніцкі (5) раёны, на якія прыпадае 95 % росту небяспечнай расліны ў сталіцы, праінфармаваў Сцяпан Дубніцкі. На барацьбу з баршчэўнікам з бюджэту Мінска выдзелена больш за 90 тысяч рублёў.

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю: fotokto.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.