Вы тут

«ЭКСПА-2020» перанеслі на наступны год


Краіны, якія ўваходзяць у Міжнароднае бюро выставак (МБВ), прагаласавалі за перанос наступнай сусветнай выстаўкі «ЭКСПА-2020» у Дубаі на адзін год, піша ТАСС са спасылкай на паведамленне Мінпрамгандлю РФ. Мерапрыемства пройдзе з 1 кастрычніка 2021 года па 31 сакавіка 2022 года.


«Паколькі правядзенне генеральнай асамблеі Міжнароднага бюро выставак было немагчыма з-за абмежаванняў, звязаных з распаўсюджваннем новай каранавіруснай інфекцыі, дзяржавы — члены МБВ дыстанцыйна прагаласавалі за прапанову ўрада ААЭ аб пераносе тэрмінаў правядзення „ЭКСПА-2020“. Хоць галасаванне працягвалася да 29 мая, парог дзве трэці галасоў быў пераадолены праз тыдзень пасля адкрыцця галасавання 24 красавіка», — гаворыцца ў паведамленні.

«ЭКСПА» — буйнейшая міжнародная выстаўка з удзелам больш як 170 краін, якія кожныя пяць гадоў дэманструюць дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, архітэктуры і мастацтва. Правядзенне сусветнай выстаўкі раней намячалася ў Дубаі на перыяд з 20 кастрычніка 2020-га па 10 красавіка 2021 года.

Прэв’ю: vedomosti.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.