Вы тут

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі адкрые трэці працоўны семестр ў Дзень моладзі


Сёлета ён будзе прысвечаны знакаваму юбілею Вялікай Перамогі. Урачыстая цырымонія адкрыцця з уручэннем працоўных пуцёвак студэнцкім атрадам з розных рэгіёнаў краіны пройдзе 28 чэрвеня, у Дзень моладзі, у Мінску. Фіналам мерапрыемства стане агульнаатрадная спеўка. Плануецца прэзентаваць новую студатрадаўскага песню, якая, магчыма, стане гімнам беларускіх студэнцкіх атрадаў.


Праграма свята складаецца з розных відаў актыўнасці. У прыватнасці, на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» запланаваны маладзёжная працоўная акцыя «Працуем раЗАм!», экскурсія і студатрадаўскі квэст, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі.

Зараз дагаворная кампанія па арганізацыі работы студэнцкіх атрадаў знаходзіцца ў актыўнай фазе. Для ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў забраніравана каля 30 тысяч працоўных месцаў. Ужо 20 тысяч хлопцаў і дзяўчат падалі заяўкі для работы ў трэцім працоўным семестры. Заключана 629 дагавораў на 9 394 чалавекі.

29 чэрвеня плануецца заезд студэнцкіх атрадаў на Усебеларускую маладзёжную будоўлю «Горад маладосці» ў Астравец. 1 ліпеня ў сталіцы больш за 500 чалавек прыступяць да работы на аб’ектах Мінскага завода халадзільнікаў. У міжнародным вытворчым працоўным праекце «Атлант-2020» хлопцы і дзяўчаты будуць працаваць у якасці слесараў-зборшчыкаў бытавой тэхнікі. Больш за 250 чалавек плануецца задзейнічаць на абласных (Мiнскай гарадской) маладзёжных будоўлях.

Промапроект «Выбіраем студатрад!» па інфармаванні і папярэдняму запісу патэнцыяльных байцоў студэнцкіх атрадаў працягваецца. У гэтым годзе ён праходзіць анлайн ў групах БРСМ у сацсетках з выкарыстаннем тэхналогіі QR-кода і хэштэгаў #Выбираем_студотряд!, #студатрад, #Працуем_разам!, #БСА.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: liga.net

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.