Вы тут

Лукашэнка: Рэзкі злом, замена ўсіх членаў урада было б няправільным


Прапановы па новым складзе ўрада абмеркавалі​ на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае БЕЛТА.


«Перш чым прымаць рашэнне па асноўным пытанні сённяшняга парадку дня, я хацеў бы з вамі параіцца. Размова ідзе аб фарміраванні новага складу ўрада. Я ўжо гаварыў аб гэтым. І даручэнні такія даваў, вы ўсе займаліся гэтымі пытаннямі. Калі прагучала мая заява, што заўсёды напярэдадні выбараў дзеючы Прэзідэнт вызначаў урад загадзя, каб людзі, галасуючы за або супраць, разумелі, хто будзе займацца вырашэннем іх надзённых пытанняў, звязаных з іх жыццём, сацыяльна-эканамічным развіццём нашай дзяржавы», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўдзельнікі нарады правялі шэраг кансультацый, вывучылі дзеючы склад урада, новыя кандыдатуры і ўнеслі ўчора прапановы па гэтым пытанні. «Тым не менш з вамі — людзьмі, якія так ці інакш маюць адносіны да фарміравання новага ўрада і ўносяць Прэзідэнту прапановы, я хацеў бы, перш чым прымаць рашэнне, параіцца яшчэ раз. Размова ідзе пра склад новага ўрада. Пры гэтым хачу яшчэ раз, каб не было крыватолкаў, нагадаць, што фарміраваць склад будучага ўрада, як тады думалася і ўяўлялася, мы пачалі даўно. Напэўна, недзе паўгода таму», — сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт нагадаў, што тады ўжо ва ўрад прыйшлі новыя міністры, а ранейшыя былі заменены або па іх уласным жаданні ў сувязі з пераводам на новую працу, ці ж, у рэдкіх выпадках, за незабеспячэнне адпаведнага ўчастка работы. «Проста па хваробе, іншых прычынах людзі сыходзілі на менш аб’ёмную працу. І паўгода мы фармавалі новы склад урада. Таму чакаць, што тут рэвалюцыя адбудзецца пры змене ўрада, не трэба», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што маштабныя змены ў складзе ўрада непажаданыя яшчэ і з прычыны бягучага моманту — крызісных з’яў у сусветнай эканоміцы ва ўмовах пандэміі. «Гэта было б вельмі дрэнна. Таму што цяпер увесь свет уступіў у паласу небывалага эканамічнага крызісу, які ў любой дзяржаве пацягнуў сур’ёзныя змены адносін у грамадстве. Наступствы гэтага крызісу будуць вельмі сур’ёзныя. Таму рэзкі злом, замена ўсіх членаў урада было б няправільным з пункту гледжання бягучага моманту. Ды і неабходнасці такой няма. Вырасла новае пакаленне кіраўнікоў, якія сябе добра паказалі і працавалі нядрэнна ва ўрадзе. Навошта іх мяняць? Яны могуць працаваць», — сказаў Прэзідэнт.

«Тыя, хто сёння з такімі аб’ёмамі ў гэты крызісны перыяд не можа справіцца, іх, вядома, трэба замяніць і накіраваць на іншую працу», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

«Нельга страціць дынаміку, хай нават маленькую»

Прэзідэнт прывёў яшчэ адзін доказ да таго, чаму нельга цягнуць далей з абмеркаваннем і наступным прыняццем адпаведных рашэнняў. «Я ўжо сказаў: сусветны крызіс адбіваецца і на Беларусі. Добра, што мы так вывярнуліся, выкруціліся ў гэтай сітуацыі з пандэміяй, не спынілі вытворчасць. Калі б спыніліся, мы б ніколі не запусцілі гэту вытворчасць. Гэта толькі ў казцы магло здарыцца», — заўважыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу, што ў гэты крызісны перыяд нельга страціць дынаміку, хай нават маленькую. «І трэба больш актыўна працаваць, асабліва ў сферы эканомікі, для таго каб выйсці з мінімальнымі стратамі з гэтага нечаканага для ўсіх крызісу», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён папрасіў удзельнікаў нарады выказаць свой пункт гледжання як у цэлым па ўраду, так і па канкрэтных кандыдатурах.

Для абмеркавання гэтых пытанняў на мерапрыемства былі запрошаны старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка і дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.