Вы тут

У Беларусі — 45 116 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравеў 20 171 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 3 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 45 116 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 573 699 тэстаў на каранавірус.

20 171 чалавек больш не хварэе, ён быў выпісаны.

Памерла 248 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Падчас наведвання МТЗ 29 мая, Прэзідэнт заявіў, што праблему каранавіруса сёння палітызуюць. 

«Я па-ранейшаму прытрымліваюся аднаго прынцыпу: гэта больш, чым хвароба. Хвароба займае палову, можа, і менш. Усё астатняе — гэта палітыка. Гэты год — год палітыкі. У гэтым асаблівасць і складанасць моманту».

У Беларусі дзейнічае ачаговы прынцып барацьбы — выяўляць выпадкі захворванняў і кантакты тых, хто захварэў. Кіраўнік краіны дадаў, што зараз ужо гучаць думкі пра другую хвалю. І яе таксама трэба будзе пераадолець, і сістэма аховы здароўя рыхтуецца да яе.

«У сістэму аховы здароўя сёння ўкладаюць шмат грошай», —​ адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: balezino.bezformata.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.