Вы тут

Беларускія кардыяхірургі правялі ўнікальную аперацыю на трохстворкавым клапане ў дзіцяці


Беларускія дзіцячыя кардыяхірургі ўпершыню ў свеце правялі эндаваскулярным шляхам пратэзаванне трохстворкавага клапана сэрца ў дзіцяці, паведаміў БЕЛТА загадчык рэнтгенаперацыйнай РНПЦ дзіцячай хірургіі Павел Чарнаглаз.


Трынаццацігадовы хлопчык, у якога быў складаны прыроджаны парок сэрца, паступіў у РНПЦ дзіцячай хірургіі ў цяжкім стане. Ён ужо перанёс чатыры хірургічныя ўмяшанні. Новай пагрозай стала парушэнне працы трохстворкавага клапана, што прывяло да зніжэння насычэння крыві кіслародам.

«Трохстворкавы клапан не ў поўнай меры выконваў сваю функцыю. Ён недастаткова прапускаў кроў праз вену і не выконваў запіральную функцыю, гэта значыць яго створкі не стульваліся — і кроў падчас скарачэння страўнічка вярталася назад», — растлумачыў Павел Чарнаглаз.

Адзіным шанцам на выратаванне падлетка была аперацыя, якая складалася альбо ў замене, альбо ў пластыцы трохстворкавага клапана сэрца. Для кардыяхірургаў умяшальніцтва ў гэтай зоне і так з'яўляецца тэхнічна няпростым. Але ў гэтай сітуацыі, калі хлопчыка ўжо не аднойчы аперавалі, хірургічная карэкцыя была больш чым цяжкая. А выкананне адкрытай аперацыі мела высокую рызыку.

Пасля доўгага абмеркавання было прынята адважнае рашэнне — у пазіцыю трохстворкавага клапана імплантаваць транскатэтарны эндаваскулярны клапан. «Такія клапаны звычайна ўжываюцца для пратэзавання клапанаў аорты, лёгачнай артэрыі. У дачыненні да натыўнага, то-бок роднага, трохстворкавага клапана, на якім раней не праводзіліся хірургічныя ўмяшанні (не ўсталёўваліся біялагічны клапан або кальцо, якія маглі б паслужыць асновай для фіксацыі прылады), такія працэдуры раней не выконваліся», — адзначыў загадчык рентгеноперационной.

Яшчэ адна асаблівасць заключалася ў тым, што падлетку ўжо імплантавалі механічны пратэз мітральнага клапана, які знаходзіцца вельмі блізка да трохстворкавага клапана. «З аднаго боку, мы разумелі, што будзе складаней, з другога — апорнае кальцо мітральнага клапана магло служыць арыенцірам для пазіцыянавання трохстворкавага клапана і апорнай кропкай для гэтага», — сказаў Павел Чарнаглаз.

Для выратавання жыцця хлопчыка спецыялісты РНПЦ дзіцячай хірургіі 20 мая правялі ўнікальную аперацыю - пратэзаванне трохстворкавага клапана з выкарыстаннем сучасных малатраўматычных методык эндаваскулярнай хірургіі. Штучны біялагічны клапан сэрца Melody быў паспяхова ўсталяваны ў трохстворкавы клапан праз невялікі катэтар у сцегнавой вене, што дазволіла пазбегнуць адкрытай аперацыі ва ўмовах штучнага кровазвароту.

На выпадак ўскладнення або пазаштатнай сітуацыі ў аперацыйнай знаходзілася брыгада кардыяхірургаў, гатовых правесці адкрытае ўмяшанне. Падрыхтавалі апарат ЭКМО, да якога можна было б экстрана падключыць пацыента, забяспечыўшы штучную цыркуляцыю крыві. На шчасце, гэта не спатрэбілася.

Пасля таго як штучны клапан устаў у патрэбную пазіцыю і была прыбраная сістэма дастаўкі, сэрца падлетка стала лепш функцыянаваць, ужо ў аперацыйнай стан пацыента значна палепшыўся. А праз суткі назірання ў палаце інтэнсіўнай тэрапіі яго перавялі ў звычайнае аддзяленне. Цяпер ён рыхтуецца да выпіскі дадому.

Як адзначыў дырэктар РНПЦ Канстанцін Драздоўскі, такая аперацыя праведзена ўпершыню ў свеце. «Мы звязаліся з нашымі калегамі ў Еўропе і ЗША. Вядучыя спецыялісты паказалі ўнікальнасць выкананага ўмяшання, — сказаў ён. — Мы атрымалі запрашэнне выступіць увосень з дакладам на канферэнцыі па кардыятаракальнай хірургіі ў Еўропе. Акрамя таго, рыхтуецца публікацыя гэтага выпадку ў адным з вядучых сусветных часопісаў у галіне кардыяхірургіі».

Цэнтр штогод выконвае 1–1,2 тыс. аперацый дзецям з парокамі сэрца, з іх больш за палову — мініінвазіўным шляхам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.