Вы тут

Дзмiтрый Макараў — абсалютны пераможца алiмпiяды па астраномii


Сямнаццацiгадовы выпускнiк Лiцэя БДУ Дзмiтрый МАКАРАЎ — абсалютны пераможца сёлетняга рэспублiканскага этапу алiмпiяды па астраномii: ён набраў максiмальную колькасць балаў! Што думае пра свой поспех юнак i як дабiцца такога ж вынiку тым, хто захапляецца навукай?


— Астраномiяй я пачаў займацца ў дзясятым класе — менавiта тады ў школе з'явiўся гэты прадмет. Ён мяне зацiкавiў, таму вырашыў паехаць на алiмпiяду. Аднак прызавога месца на рэспублiканскiм этапе з першай спробы не ўзяў i працягнуў рыхтавацца да наступнага. На працягу амаль года наведваў факультатывы, але ў большасцi ўсё ж такi ўдасканальваў свае веды самастойна. Астраномiя — гэта злучэнне тэорыi i практыкi, трэба ўмець рашаць складаныя задачы i добра ведаць шматлiкiя назвы зорак i сузор'яў. Часам на пэўныя пытаннi не знаходзяцца адказы, патрэбна прыкласцi шмат намаганняў, аднак я прывык упарта iсцi да сваёй мэты.

Дзiма прызнаўся, што сёлета, калi ўзяў дыплом I ступенi на рэспублiканскiм этапе алiмпiяды, адразу не паверыў, бо разлiчваў на больш сцiплы вынiк. «Аднак безумоўна прыемна атрымаць абсалютную перамогу. Наступны крок — мiжнародны этап, якi павiнен прайсцi ў вераснi», — расказаў хлопец i дадаў, што сакрэту, як стаць найлепшым у навуцы, не ведае. «Напэўна, трэба шмат чытаць, цiкавiцца ўсiм, што вас акружае. I, самае галоўнае, пагружайцеся ў тое, што вас захапляе, з галавою, — разважае ён. — Такiм чынам можна зрабiць шэраг адкрыццяў. Дарэчы, мае веды ў астраномii дапамагаюць у звычайным жыццi: напрыклад, карысна ведаць, як працуюць аптычныя прыборы, што такое часавыя паясы i гэтак далей. Увогуле цяпер мне цiкавыя мадэляванне i iнжынерная справа, гэтым займаюся з дзяцiнства. А сваю будучыню хачу звязаць з IT-сферай».

Дар'я ШЛАПАКОВА

Фота дадзена героем

Загаловак у газеце: Калi ведаеш, як уладкаваны Сусвет

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.