Вы тут

У работу сталічнага пасажырскага транспарту 6–29 чэрвеня ўносяцца змяненні


Пра гэта інфармуе дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс». 


Зроблены яны будуць у сувязі з выкананнем дарожна-будаўнічых работ на вуліцы Жукоўскага ад вуліцы Магілёўскай да вуліцы Варанянскага. У вышэйназваны тэрмін у работу транспарту ўносяцца наступныя змяненні:

  • рух аўтобусаў маршруту № 24 у напрамку ДС «Зялёны Луг-6» арганізуецца па вуліцах Варанянскага, Чкалава, Маскоўскай, праспекту Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Няміга і далей па маршруце з выкананнем на змененым участку прыпыначнага пункта «Кавальская Слабада», «Радзішчава», «Гасцініца „Спадарожнік“», «Акадэмія кіравання», «Пл. Незалежнасці», у кірунку РК Варанянскага — па вуліцах Мяснікова, Маскоўскай, Чкалава, Варанянскага з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку;
  • рух аўтобусаў маршруту № 65 у напрамку прыпыначнага пункта «Гарадскі Вал» арганізуецца па вуліцах Валадзько, Магілёўскай, Талстога і далей па маршрутах з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку (уключаючы прыпыначны пункт «Варанянскага» па вуліцы Валадзько на прыпыначнай пляцоўцы за скрыжаваннем з вуліцай Варанянскага), у напрамку ДС «Лошыца-2» — па вуліцах Мяснікова, Маскоўскай, Магілёўскай, Валадзько і далей па маршрутах з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку;
  • рух аўтобусаў маршруту № 4Д на ўчастку ад вуліцы Валадзько арганізуецца па вуліцах Варанянскага, Чкалава, Маскоўскай у абодвух напрамках з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктах на змененым участку;

У «Мінсктрансе» просяць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: ont.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.