Вы тут

Не даць сябе ў крыўду


Днямi ў сецiве з'явiлася iнфармацыя пра тое, як у Ганцавiцкiм раёне, што на Брэстчыне, сямейная пара адбiвалася ад рабаўнiка. Нехта скажа: часткова i сам гаспадар вiнаваты, спакушаў маральна няўстойлiвых асоб сваiмi расповядамі пра выгадную здзелку. Нядаўна чалавек прадаў кватэру, чаму ж не пахвалiцца? Пра тое, дзе трымаў грошы, ён падчас гутаркi, хутчэй за ўсё, не паведамляў. Але думка пра чужую схованку не давала спакою яго 29-гадоваму таварышу па рабоце.


I аднойчы мужчына выправiўся на справу. Вiдаць, ён лiчыў, што добра падрыхтаваўся. Нацягнуў шапку на вочы, твар закрыў медыцынскай маскай. Вось ужо — каму эпiдэмiя навала, а каму знаходка. Закрыў палову твару i думаў, не пазнаюць. Голас змянiў. Вiдаць, трэнiраваўся перад гэтым, пралiчваў варыянты рабаўнiцтва i адступлення, не ўлiчыў толькi аднаго...

Але аб усiм па парадку. Як сведчыць iнфармацыя праваахоўных органаў, невядомы залез у дом да сямейнай пары ноччу, калi людзi спалi. Ён, як мог, абшукаў памяшканне. Паспрабуй знайдзi схованку ў чужой хаце, ды яшчэ ноччу, калi побач спяць людзi! Не знайшоўшы нiчога, злодзей рашыўся на крайнасць. Накiнуў вяроўку на шыю гаспадару, разбудзiў яго i стаў душыць, да таго ж змененым голасам патрабаваў грошы. Не ўлiчыў зламыснiк, што побач з мужам была жонка, якая прачнулася ды заехала рабаўнiку па карку. Тым часам i гаспадар змог вызвалiцца ад вяроўкi, разам яны так далi нязванаму вiзiцёру, што ў таго пяты заблiшчалi. Ён уцякаў з усiх ног, нават пра свой заплечнiк забыўся, з якiм прыйшоў. Апошнi аказаўся армейскiм рэчавым мяшком, што вывеў на след таго, хто замахваўся на чужую маёмасць. На такiх мяхах змяшчаюцца бiркi з прозвiшчам i iнiцыяламi вайскоўца. Праўда, няўдачлiвы рабаўнiк узяў з сабой не сваю рэч, але для прафесiяналаў вылiчыць саслужыўцаў таго, чыё прозвiшча пазначана на бiрцы, аказалася справай тэхнiкi. Адным словам, да яго прыйшлi з вiзiтам тыя, каго ён яўна не чакаў. I хоць малады мужчына аднекваўся, гаварыў пра ўкрадзены ў рабочай бытоўцы мех, версiя пра крадзеж не вытрымала праверкi. Давялося прызнацца. Аператыўнiкам ён расказаў, як рыхтаваў свой паход па лёгкiя грошы, як рабiў цёмную справу. Нечаканым для яго стаў актыўны адпор сужэнцаў, ён пабаяўся, што пазнаюць, i кiнуўся на ўцёкi. Вось што значыць — не разгубiцца, а праявiць рашучасць у крытычны момант! Вiдаць, людзям паспрыяла, што яны былi ўдваiх супраць аднаго. Памятаеце, як у Маякоўскага: «Горе одному, один не воин — каждый дюжий ему господин, и даже слабые, если двое». Тут жа, па ўсiм вiдно, аказалiся двое, i неслабыя.

А вось у Кастраме два месяцы таму 91-гадовая пенсiянерка сумела даць адпор рабаўнiку i стала гераiняй выпускаў навiн. Расiйскi зламыснiк распрацаваў цэлую сiстэму па адбiраннi грошай у пажылых людзей. Спачатку ён хадзiў па кватэрах пад выглядам работнiка камунальнай службы, праводзiў апытанне, а заадно даведваўся, дзе пражываюць старыя, найперш адзiнокiя людзi. I потым ужо ў адпаведным абмундзiраваннi прыходзiў у кватэру, прадстаўляўся сантэхнiкам, прапаноўваў памяняць нейкую дэталь у сантэхнiчным абсталяваннi, а за работу патрабаваў грошы па неймаверна завышаным тарыфе. I вiдаць, аддавалi, калi раней не было зваротаў у палiцыю. Пакуль не прыйшоў да 91-гадовай грамадзянкi. Калi за замену сiфона «сантэхнiк» запатрабаваў сем тысяч рублёў, пенсiянерка адмовiлася плацiць. Тады ён схапiў з халадзiльнiка грошы, якiя там ляжалi. Але гаспадыня ўчапiлася ў яго мёртвай хваткай i не давала выйсцi. Спалохаўшыся, ён неяк усё ж вырваўся з рук бабулi, кiнуў грошы i ўцёк. Ды па гарачых слядах быў затрыманы аператыўнiкамi.

I зноў сыграў фактар нечаканасцi. Яны, рабаўнiкi, агрэсары, як правiла, не чакаюць супрацiўлення, часта самi бываюць баязлiўцамi па натуры, таму i рашаюцца на рабаванне, агрэсiю, i не толькi вось такую яўную. Нярэдка людзi церпяць ад хамаў, дурняў, рознага роду прайдзiсветаў эпiзадычна альбо гадамi, бо знаходзяцца ў падначаленым становiшчы цi ў сямейнай залежнасцi. Бывае, што даваць адпор няма сэнсу, бо адразу вiдавочна: нiчога не зменiцца, толькi нервы сабе псаваць. А здараецца, што i небяспечна для здароўя цi жыцця, калi, напрыклад, той жа рабаўнiк спрактыкаваны альбо мае падзельнiкаў. Лепей ужо грошы ды каштоўнасцi аддаць. Толькi ў рашучы момант важна прыгледзецца ды адчуць яго слабiнку, калi ён не вельмi ў сабе ўпэўнены. Тады можна паднатужыцца i так яму адвесiць — аднаму поўхай, iншаму словамi, каб дзясятаму заказаў. Не даць сябе ў крыўду часам азначае ўсвядомiць уласную годнасць i атрымаць задавальненне ад устаноўленай справядлiвасцi.

Святлана ЯСКЕВIЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».