Вы тут

«Расатам» распрацоўвае новае абсталяванне для лячэння раку


Універсальны паскаральнік заражаных часціц — моцнатокавы цыклатрон для дыягностыкі і лячэння анкалогіі — распрацоўваюць супрацоўнікі Расатама. Абсталяванне можна будзе выкарыстоўваць для напрацоўкі радыеактыўных ізатопаў, якія выкарыстоўваюцца пры дыягностыцы злаякасных захворванняў і для промневай тэрапіі розных форм рака, паведамляе прэс-служба дзяржкарпарацыі «Расатам».


Моцнатокавы цыклатрон дазваляе пашырыць прымяненне ядзернай медыцыны ў дыягностыцы за кошт мабільных дыягнастычных цэнтраў і знізіць сабекошт напрацоўкі радыеізатопаў. Акрамя таго, можна будзе праводзіць пратонную тэрапію ракавых захворванняў органаў зроку, пры якіх хірургічныя і хіміятэрапеўтычныя метады неэфектыўныя.

Тэхнічнае заданне на распрацоўку моцнатокавага цыклатрону з энергіяй да 70 МэВ для напрацоўкі ізатопнай прадукцыі падрыхтуе навукова-даследчы інстытут электрафізічнай апаратуры імя Яфрэмава па заказу кіруючай кампаніі навуковага дывізіёну Расатама АТ «Навука і інавацыі». Паскаральнік будзе выкарыстоўвацца для атрымання радыеактыўных ізатопаў стронцыю-82 і германію-68, з якіх ствараецца радыеізатоп рубідзій-82, які прымяняецца для дыягностыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў, і галій-68, з дапамогай якога выяўляюць розныя формы рака.

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю: rbc.ru

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.