Вы тут

Арганізатары Алімпіяды ў Токіа разглядаюць варыянт яе спрошчанага правядзення


Урад Японіі і арганізацыйны камітэт Алімпіяды ў Токіа разглядаюць варыянт спрошчанага правядзення Гульняў з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса ў свеце. Пра гэта распавяла губернатар Токіо Юрыка Коікэ, паведамляе ТАСС.


«Мы хацелі б разгледзець розныя варыянты, сярод іх ёсць рацыяналізацыя і спрашчэнне фармату. Пры гэтым нам неабходна дабіцца разумення з боку нашых грамадзян», — адзначыла Коікэ.

Раней найбуйнейшая газета краіны «Іёміуры» паведаміла, што ўлады краіны нацэлены на правядзенне Алімпіяды ў паўнавартасным фармаце, аднак няпростая сітуацыя з каранавірусам прымусіла іх разглядаць варыянт больш спрошчанага правядзення Гульняў. Па дадзеных крыніц выдання, можа скараціцца колькасць удзельнікаў цырымоній адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў. Таксама будуць уведзеныя абмежаванні для колькасці гледачоў на стадыёнах.

Прэв'ю: uipmworld.org

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.