Вы тут

Прэм'ер-міністр Італіі: У краіне пройдзены крытычны момант пандэміі


Прэм’ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ абвясціў аб тым, што краіна пераадолела крытычны момант пандэміі, але цяпер неабходна выйсці з эканамічнага крызісу. Пра гэта ён заявіў у сераду падчас прэс-канферэнцыі ва ўнутраным двары ўрадавага палаца Кіджы, паведамляе ТАСС.


«З 4 мая мы аднавілі вытворчасць, і дадзеныя цалкам абнадзейлівыя. Колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам значна знізілася і працягвае зніжацца па ўсёй краіне. Зараз пройдзены крытычны момант пандэміі, але пачаўся востры момант эканамічнага крызісу», — сказаў прэм’ер.

Ён назваў «легкадумнасцю» казаць, што вірус знік. «Ён не знік, нават калі колькасць выпадкаў заражэння зніжаецца. Важна захоўваць фізічную дыстанцыю і выкарыстоўваць маску», — указаў Контэ.

З пачатку пандэміі ў Італіі выяўлена амаль 234 тыс. інфікаваных, з якіх больш за 33,5 тыс. памерлі і амаль 161 тыс. выздаравелі.

Прэв'ю: spiegel.de

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.