Вы тут

Кіраўнік Пентагона супраць выкарыстання войска для падаўлення беспарадкаў у ЗША


Міністр абароны ЗША Майк Эспер выказаўся супраць прыцягнення арміі да падаўлення масавых акцый пратэсту, якія не спыняліся пасля гібелі афраамерыканца Джорджа Флойда ў выніку жорсткіх дзеянняў белых паліцэйскіх, піша dw.com.


«Я не падтрымліваю прымяненне Акту аб паўстанні. Я заўсёды лічыў і працягваю лічыць, што Нацыянальная гвардыя лепш за ўсё падыходзіць для аказання падтрымкі грамадзянскім уладам у такіх сітуацыях», — сказаў ён у сераду, 3 чэрвеня, каментуючы словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра гатоўнасць паслаць салдат на ўціхамірванне пратэстуючых.

«Опцыю прыцягнення рэгулярных узброеных сіл варта выкарыстоўваць толькі ў якасці крайняй меры і толькі ў самых экстраных і цяжкіх сітуацыях. Мы, аднак, зараз не знаходзімся ў адной з такіх сітуацый», — растлумачыў Эспер сваю пазіцыю.

У розных гарадах ЗША ўжо многа дзён працягваюцца масавыя пратэсты супраць паліцэйскага гвалту, расізму і сацыяльнай няроўнасці. Часам акцыі суправаджаюцца беспарадкамі і пагромамі. Некаторыя штаты выклікалі на падмогу Нацыянальную гвардыю, якая з’яўляецца рэзервам узброеных сіл ЗША.

Прэв'ю: Reuters

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».