Адпаведны законапраект разглядаецца на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.
Як растлумачыў журналістам член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Ігар Завалей, асаблівая ўвага надаецца барацьбе з наркагандлем у кіберпрасторы — так званым даркнэце, дзе рэалізуюцца асноўныя аб’ёмы наркотыкаў.
«Гэта ніша, у якой трэба працаваць разам, бо крыніцы, серверы знаходзяцца на тэрыторыі розных краін, і адна Беларусь з гэтым злом не справіцца», — падкрэсліў дэпутат.
Па яго словах, паколькі сучасны наркагандаль сышоў у кіберпрастору, асноўныя змяненні ў закон закрануць менавіта гэты від дзейнасці.
Дэпутат звярнуў увагу, што псіхатропныя рэчывы сёння часцей за ўсё становяцца штучнымі.
«Тут немалаважна вызначыць віды лабараторый: якія яны вырабляюць наркотыкі — і кансалідаваць намаганні па барацьбе. Пагадненне, прынятае ў 2000 годзе, састарэла і маральна, і тэхнічна, бо наркагандляры выйшлі на цалкам іншы ўзровень як у вытворчасці, так і ў рэалізацыі наркотыкаў», — упэўнены Ігар Завалей.
Пры гэтым ён адзначыў, што на тэрыторыі Беларусі вырабляюцца невялікія аб’ёмы наркотыкаў. Але праз наркатрафік частка забароненых рэчываў «асядае» ў нашай краіне. І гэта яшчэ адна прычына, чаму змагацца дзяржавы мусяць разам.
Пры падрыхтоўцы законапраекта аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў ў Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсараў вывучаны досвед дзяржаў бліжняга замежжа, Кітая.
Варвара МАРОЗАВА
Прэв'ю: depositphotos.com
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.
Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.