Вы тут

VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі плануецца правесці ў верасні


VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі плануецца правесці ў верасні ў Мінску і Мінскай вобласці. Пра гэта сёння паведаміў журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка, перадае БелТА.


Сёння ў Мінску прайшло пасяджэнне беларускай часткі аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Форума. Удзельнікі абмеркавалі бягучыя арганізацыйныя пытанні. Сумеснае пасяджэнне беларускай і расійскай часткі аргкамітэта запланавана на 16 чэрвеня ў фармаце відэаканферэнцыі. «Сам Форум плануецца ў верасні. Дату вызначаць крыху пазней», — праінфармаваў Анатоль Ісачанка.

«Форум зарэкамендаваў сябе добрай дыскусійнай пляцоўкай, дзе сустракаюцца парламентарыі, губернатары, прадстаўнікі бізнесу. Па традыцыі на яго палях праводзяцца пасяджэнні секцый на розную тэматыку: сельская гаспадарка, будаўніцтва, прамысловасць. Асаблівасць VII Форуму ў тым, што яго тэма — наша агульная Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне», —- сказаў віцэ-спікер.

Акрамя таго, праграмай прадугледжана правядзенне моладзевага форуму, Савета дзелавога супрацоўніцтва, плануецца падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі, заключэнне камерцыйных кантрактаў. Мяркуецца, што ўдзельнікамі форуму стануць каля 500 чалавек.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?