Вы тут

НАН Беларусі і РАН правядуць відэканферэнцыю па каранавіруснай інфекцыі


10 чэрвеня адбудзецца Міжнародная відэаканферэнцыя НАН Беларусі і Расійскай акадэміі навук на тэму «Каранавірусная інфекцыя: фундаментальныя, клінічныя і эпідэміялагічныя аспекты. Сацыяльна-эканамічныя выклікі сістэме аховы здароўя».


Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі Інстытута біяарганічнай хіміі, Інстытута фізіка-арганічнай хіміі, Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі, Інстытута фізіялогіі. Плануецца, што з расійскага боку выступяць кіраўнікі вядучых медыцынскіх устаноў Расіі: Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра імя В. А. Алмазова, Інстытута грамадскага здароўя, Вышэйшай школы арганізацыі і кіравання аховай здароўя, Інстытута медыцынскай паразіталогіі, трапічных і трансмісіўных захворванняў і іншыя.

Удзельнікі канферэнцыі разгледзяць як фундаментальныя аспекты вывучэння каранавіруснай інфекцыі, так і навуковыя даследаванні па распрацоўцы новых тэхналогій прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння COVID-19, сучасныя падыходы да выпрацоўкі комплексных стратэгічных рашэнняў па рабоце ў неспрыяльных умовах, новыя напрамкі даследаванняў НАН Беларусі і РАН па барацьбе з каранавірусам. Сярод тэм, якія будуць агучаны на канферэнцыі, — «Каранавірусы і SARS-CoV-2: узнікненне, эвалюцыя, эпідэміялогія», «Клінічныя аспекты вядзення пацыентаў з Covid-19», «Паказчыкі сістэмы імунітэту ў пацыентаў з COVID-19», «Эпідэміялагічныя аспекты новай каранавірусной інфекцыі», «Ахова здароўя Расіі ў перыяд каранавірусной інфекцыі: эканамічныя аспекты, выклікі і рашэнні» і іншыя.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: narodna-pravda.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.