Вы тут

У Беларусі — 45 981 выпадак захворвання на COVID-19. Выздаравелі 21 162 чалавекі


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 4 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 45 981 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 585 065 тэстаў на каранавірус.

21 162 чалавекі больш не хварэюць яны былі выпісаныя.

Памерлі 253 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Падчас наведвання МТЗ 29 мая, Прэзідэнт заявіў, што праблему каранавіруса сёння палітызуюць. 

«Я па-ранейшаму прытрымліваюся аднаго прынцыпу: гэта больш, чым хвароба. Хвароба займае палову, можа, і менш. Усё астатняе — гэта палітыка. Гэты год — год палітыкі. У гэтым асаблівасць і складанасць моманту».

У Беларусі дзейнічае ачаговы прынцып барацьбы — выяўляць выпадкі захворванняў і кантакты тых, хто захварэў. Кіраўнік краіны дадаў, што зараз ужо гучаць думкі пра другую хвалю. І яе таксама трэба будзе пераадолець, і сістэма аховы здароўя рыхтуецца да яе.

«У сістэму аховы здароўя сёння ўкладаюць шмат грошай», —​ адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: akket.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».