Вы тут

Беларускае кіно на «Культуры»


На наступным тыдні ў эфіры тэлеканала гледачоў чакае паказ двух фільмаў айчыннай вытворчасці.


8 чэрвеня прыхільнікам мастацкага кіно прапануецца кінастужка Віктара Турава «Я родам з дзяцінства» (Беларусьфільм, 1966), што апавядае пра пакаленне хлопцаў, якім давялося перажыць Вялікую Айчынную вайну, дачакацца Перамогі і ўвайсці ў дарослае жыццё з вопытам страты блізкіх і з надзеяй на шчаслівую будучыню. Фільм быў адзначаны на Кінафестывалі рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдавіі ў 1967 годзе прэміямі «За найлепшую рэжысёрскую работу» і «За найлепшую жаночую ролю» (Ніна Ургант). Дарэчы, гэта адзін з тых твораў кінематографа, у акцёрскі склад якога ўвайшоў Уладзімір Высоцкі, а ў самой карціне гучаць яго песні.

А 12 чэрвеня ранішні эфір «Культуры» адкрые мастацкі фільм «Маё каханне», зняты ў 1940 годзе рэжысёрам Уладзімірам Корш-Сабліным. Кінастужка апавядае гісторыю кахання маладых людзей, якая складаецца, нібы пазл, насуперак усім жыццёвым абставінам, бо менавіта ўменне застацца побач з каханым чалавекам у складанай сітуацыі і ёсць адзін з тых крытэрыяў, якія дапамагаюць галоўнай гераіні зразумець, хто ёсць хто на самай справе.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.