Вы тут

Падрыхтоўка да VІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ідзе ў штатным рэжыме


Учора адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні VІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, якое прайшло пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Савета Рэспублікі Анатоля Ісачанкі. Былі абмеркаваны рабочыя моманты і бягучыя арганізацыйныя пытанні правядзення мерапрыемства.


У размове з журналістамі Анатоль Ісачанка нагадаў пра галоўную мэту чарговага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі — ён будзе прысвечаны вынікам і спадчыне агульнай Вялікай Перамогі. У гэтым яго адметная асаблівасць, звярнуў увагу намеснік старшыні Савета Рэспублікі. Прадстаўнікі рэгіёнаў абедзвюх дзяржаў аднадушна ўхвалілі тэму: «Гістарычная спадчына Вялікай Перамогі як аснова развіцця сацыяльна-эканамічных і духоўных сувязяў народаў Беларусі і Расіі».

Паводле слоў Анатоля Ісачанкі, за апошнія гады форум зарэкамендаваў сабе як актуальная і перспектыўная дыскусійная пляцоўка, дзе сустракаюцца парламентарыі, дзелавыя людзі, навукоўцы, моладзь і абмяркоўваюць надзённыя пытанні ўсебаковага развіцця інтэграцыйнага патэнцыялу рэгіёнаў дзвюх краін. Вось і цяпер мяркуецца грунтоўна разгледзець шэраг важных прапаноў і ініцыятыў, падпісаць кантракты, пагадненні аб супрацоўніцтве канкрэтных рэгіёнаў, увогуле наладзіць новыя кантакты.

На найбліжэйшую перспектыву запланавана правядзенне сумеснага пасяджэння аргкамітэтаў Беларусі і Расіі. Дата — 16 чэрвеня. Яно адбудзецца ў рэжыме відэаканферэнцыі, што ва ўмовах пандэміі і зразумела. У цэлым ужо вызначаны месцы сустрэч і парадак правядзення мерапрыемстваў форуму ў Беларусі.

Пра гэта падчас пасяджэння арганізацыйнага камітэта і гаварылі яго ўдзельнікі. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў засяродзіўся на тэме секцыі № 5: «Беларусь і Расія: пашырэнне сумесных намаганняў па супрацьдзеянні гераізацыі нацызму на міжнародных пляцоўках». Работу секцыі запланавана правесці ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у якім сама яго пераканаўчая экспазіцыя сведчыць аб гераізме савецкага народа ў барацьбе з нацызмам.

А ўдзельнікі секцыі № 3, якія абмяркуюць вытокі, ролю і значэнне подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, працаваць будуць на базе Нацыянальнай акадэміі навук.

У адпаведнасці з тэмай Вялікай Перамогі ў значнай ступені складзена і культурная праграма візітаў удзельнікаў форуму: Лінія Сталіна, Хатынь, Курган Славы і іншыя значныя гісторыка-культурныя аб'екты, якія ўтрымліваюць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне.

У рамках VІІ Форуму пройдуць і маштабныя гаспадарчыя мерапрыемствы. Старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Міхаіл Русы адзначыў, што ўдзельнікі секцыі № 4 (каля 100 чалавек) будуць працаваць у Дзяржынскім раёне, дакладней, на базе знакамітага агракамбіната «Дзяржынскі». Там будуць абмяркоўвацца пытанні замацавання моладзі на вёсцы, павышэння яе сацыяльна-экамічнай актыўнасці ў аграпрамысловым сектары.

Пасяджэнне секцыі № 2 на транспартную тэматыку пройдзе ў Жодзіне на тэрыторыі завода БелАЗ, паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец.

А вось работа секцыі № 1, як расказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец, адбудзецца на базе Нацыянальнай бібліятэкі. Усё ці амаль усё гатова для плённай сумеснай работы з расійскімі калегамі.

Па відэасувязі з удзельнікамі аргкамітэта звязаўся старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч. Ён пазнаёміў з падрыхтоўкай сумеснага пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

Аб правядзенні беларуска-расійскага маладзёжнага форуму прысутных праінфармавала начальнік сектара міжнародных адносін ЦК БРСМ Алеся Сазанкова. Яна расказала, што праграма сустрэчы ўжо ўзгоднена з партнёрамі з Расійскай Федэрацыі. Форум разлічаны на два дні, у ім прымуць удзел 50 чалавек. Маладыя людзі будуць працаваць у чатырох секцыях, прысвечаных, у прыватнасці, захаванню гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, развіццю маладзёжнага прадпрымальніцтва і г. д.

Падчас пасяджэння арганізацыйнага камітэта Анатоль Ісачанка таксама паведаміў, што VІІ Форум рэгіёнаў як планавалася загадзя, адбудзецца гэтай восенню на тэрыторыі Мінска і сталічнай вобласці. Прыкладна ў канцы верасня. Хоць канчатковая дата яшчэ не вызначана. У форуме мяркуюць узяць удзел каля 500 прадстаўнікоў рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Сярод іх на пленарным пасяджэнні будуць прысутнічаць і кіраўнікі дзяржаў. Ва ўсякім разе так запланавана.

Леанід Лахманенка

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.