Вы тут

Дзяржаўных узнагарод удастоеныя прадстаўнікі розных сфер дзейнасці


Дзяржаўных узнагарод удастоеныя прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказы падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Указам № 191 зацверджана рашэнне аб узнагароджанні ордэнамі, медалямі і прысуджэнні ганаровых званняў за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, выключную адвагу і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю і пры выратаванні людзей у час пажару, значны ўклад у ажыццяўленне правасуддзя і забеспячэнне законнасці, развіццё чыгуначнага транспарту, мышанабудавання, выдавецкай справы і кнігадрукавання, заслугі ў галіне сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, сацыяльнай абароны, гандлю, навукі, адукацыі, мастацтва і культуры.

У прыватнасці, ордэнам «За службу Радзіме» III ступені ўзнагароджаны старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» Міністэрства ўнутраных спраў Сяргей Борыс і начальнік 3-га аддзела 1-га ўпраўлення галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Аляксандр Высоцкі.

Ордэна Пашаны ўдастоены намеснік генеральнага дырэктара па фінансах ААТ «Керамін» Алена Наталевіч і слесар па рамонце рухомага саставу лакаматыўнага дэпо Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандр Палуянчык.

Вядучыя майстры сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Марыя Захарэвіч і Арнольд Памазан узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Медаля «За выратаванае жыццё» ўдастоены камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста нумар 14 Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Ёрш.

Заслугі шэрага супрацоўнікаў праваахоўных органаў і Дзяржпагранкамітэта адзначаны медалямі «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы», «За адзнаку ў воінскай службе» і «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку».

Вялікая група работнікаў розных галін, дзеячы культуры, мастацтва, навукі і адукацыі ўдастоеныя медалёў «За працоўныя заслугі» і медалёў Францыска Скарыны. Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт таксама падпісаў указ № 192 аб узнагароджанні шэрага работнікаў аграпрамысловага комплексу ордэнамі і медалямі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны і дасягненне выдатных вытворчых паказчыкаў.

Ордэна Айчыны II ступені ўдастоены старшыні кааператываў «Фядорскі» Столінскага раёна і «Калгас „Радзіма“» Бялыніцкага раёна Рыгор Дзямко і Аляксандр Лапацентаў адпаведна.

Заслугі шэрага работнікаў сельгаспрадпрыемстваў адзначаныя ордэнам Пашаны. У іх ліку — трактарыст-машыніст ААТ «Прынёманскі» Навагрудскага раёна Юрый Вітуль, галоўны аграном ААТ «Морач» Клецкага раёна Уладзімір Кісель і дырэктар ААТ «Хацілы-Агра» Пастаўскага раёна Вячаслаў Крыштафовіч.

Акрамя таго, прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаныя медалямі «За працоўныя заслугі» і ганаровымі званнямі «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. За шматгадовую плённую працу ў падатковых органах, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці яна аб’яўлена сямі работнікам рэгіянальных інспекцый і апарату Міністэрства па падатках і зборах.

За шматгадовую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных навуковых работнікаў і ўкараненне навукаёмістых тэхналогій у вытворчасць Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена галоўнаму навуковаму супрацоўніку лабараторыі моцнатокавай электронікі Інстытута ядзерных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзіміру Барышэўскаму.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».