Вы тут

У Сусветны дзень навакольнага асяроддзя ў краіне стартуе адукацыйны праект


Чатыры партнёры — Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства адукацыі і Праграма развіцця ААН у Беларусі і кампанія А1 — 5 чэрвеня запускаюць новы конкурс «Энергія сонца для зялёных школ».


Каб стаць яго ўдзельнікам, установам адукацыі, якія маюць статус «Зялёная школа», трэба будзе адправіць заяўку арганізатарам па спецыяльнай форме. Па крытэрыям, указаным у палажэнні конкурсу, у кожнай вобласці і Мінску вызначаць па адным пераможцу — усяго сем «зялёных школ». У іх установяць панэлі для пераўтварэння сонечнай энергіі ў электрычную, а таксама спецыяльнае асвятляльнае і акумулюючае абсталяванне для нагляднай дэманстрацыі вынікаў работы сонца школьнікам.

— Для кампаніі А1 экалогія і ахова навакольнага асяроддзя з'яўляюцца важным стратэгічным кірункам карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Мы прынялі рашэнне падтрымаць праект ПРААН, Мінпрыроды і Мінадукацыі «Зялёныя школы», прапанаваўшы сваю тэхнічную экспертызу і ўзяўшы на сябе рэалізацыю ўсіх аспектаў, звязаных з укараненнем і эксплуатацыяй абсталявання на сонечнай энергіі. Мы бачым асаблівую каштоўнасць праекта ў тым, што ён аб'ядноўвае экалогію і адукацыю і акцэнтуе магчымасць выкарыстання энергіі з аднаўляльных прыродных крыніц у паўсядзённым жыцці, — адзначыў першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 Мікалай ЮШКЕВІЧ.

Адна з галоўных мэт праекта «Энергія сонца для зялёных школ» — паказаць на практыцы кожнаму вучню, якую карысць прыносіць энергія з аднаўляльных крыніц (у нашым выпадку — сонечная энергія). Плануецца, што яго рэалізацыя зробіць экалагічную інфармацыю больш даступнай для вучняў, а таксама паслужыць рухаючай сілай у вырашэнні лакальных экалагічных праблем.

— У Сусветны дзень навакольнага асяроддзя мы пачынаем рэалізацыю гэтага пілотнага праекта, які дазволіць навучэнцам, школьнікам наглядна пазнаёміцца з перавагамі сонечнай энергіі, будзе спрыяць фарміраванню беражлівага стаўлення да выкарыстання энергіі, стане яркай старонкай у дзейнасці новай адукацыйнай мадэлі «Зялёныя школы», — выказала ўпэўненасць начальнік галоўнага ўпраўлення экалагічнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва і навукі Мінпрыроды Таццяна КАНАНЧУК.

Падрабязную інфармацыю пра ўдзел у конкурcе можна знайсці на афіцыйным сайце кампаніі А1 www.a1.by.

«Зялёныя школы» — адукацыйны праект, накіраваны на фарміраванне ў школьнікаў каштоўнаснага стаўлення да прыроды, павышэнне ўзроўня экалагічнай скіраванасці адукацыі, інфармаванасці моладзі па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, выхаванне. Работа ў рамках праекта вядзецца па пяці кірунках, адзін з якіх — «Энергазберажэнне».

Праграма была адаптавана для Беларусі ў рамках праекта «Павышэнне экалагічнай інфармаванасці моладзі праз заснаванне і развіццё «Зялёных школ» у Беларусі», які фінансаваўся Еўрапейскім саюзам і рэалізоўваўся Праграмай развіцця ААН у Беларусі ў партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Стаць удзельнікам экалагічнага руху можа любая школа, школьнае лясніцтва, цэнтр пазашкольнай работы, экалагічны цэнтр для дзяцей і юнацтва Беларусі. Сёння ўжо больш за 50 устаноў маюць сертыфікат «Зялёнай школы».

Вераніка КОЛАСАВА

Загаловак у газеце: Энергія сонца для зялёных школ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».