Вы тут

Лета. Сапраўднае! На наступным тыдні прыпячэ да плюс 30 градусаў


Надышло лета — і ўсё змянілася. У шматкіламетровай тоўшчы атмасферы змяняецца накіраванасць паветраных патокаў з паўночных на паўднёва-заходнія, а гэта прывядзе да пацяплення, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


А вось у суботу цёплая вільготная паветраная маса распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю краіны. На большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 11 да плюс 16 градусаў. Удзень будзе па-летняму цёпла: ад плюс 19 да плюс 25 градусаў, па паўднёвым усходзе — да 27 цяпла.

Актыўнае чэрвеньскае сонца будзе саграваць нас і далей. У нядзелю захаваецца ўплыў цёплай і вільготнай паветранай масы. Удзень па паўднёвым захадзе краіны надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт. Воблачна з праясненнямі. Удзень месцамі, а па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 11 да плюс 17 градусаў. Удзень будзе 21—27 цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 29 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, на наступным тыдні будзе пераважаць цёплае летняе надвор'е з кароткімі навальнічнымі дажджамі. Тэмпературны фон у начныя гадзіны складзе ад плюс 12 да плюс 18 градусаў. Удзень у сярэдзіне тыдня будзе 21—28 цяпла, па паўднёвым усходзе — нават да плюс 30 градусаў. Лета. Сапраўднае.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: moika78.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».