Вы тут

Апублікавана раней невядомае апавяданне Эрнэста Хэмінгуэя


Часопіс New Yorker апублікаваў раней невядомае апавяданне амерыканскага пісьменніка Эрнэста Хэмінгуэя, піша ria.ru.


Гісторыя называецца «Пагоня як шчасце» (Pursuit As Happiness). У апавяданні галоўны герой па імі Эрнэст Хэмінгуэй разам з сябрамі спрабуе злавіць вялізнага марліна.

Сюжэт пераклікаецца з падзеямі аповесці «Стары і мора», упершыню выдадзенай у 1952 годзе. Унук пісьменніка Шон Хэмінгуэй знайшоў рукапіс у бібліятэцы і музеі Джона Ф. Кэнэдзі ў Бостане.

  • Эрнэст Мілер Хэмінгуэй — вядомы амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1954 года. Многія яго творы перакладзены на мноства моў і прызнаныя здабыткам сусветнай літаратуры.
  • Хэмінгуэй прымаў удзел у Другой сусветнай вайне. У якасці ваеннага карэспандэнта удзельнічаў у палётах брытанскіх ВПС, апісваючы высадку саюзнікаў у Нармандыі, у жніўні 1944 года ўвайшоў з амерыканскімі войскамі ў Парыж. За адвагу ён быў удастоены Бронзавай зоркі.
Прэв'ю: iz.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…