Вы тут

Прыбыццё танкера з амерыканскай нафтай для Беларусі ў Клайпеду чакаецца ўвечары 5 чэрвеня


Прыбыццё танкера з амерыканскай нафтай для Беларусі ў Клайпеду чакаецца ўвечары 5 чэрвеня, паведаміў прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка, інфармуе БЕЛТА.


«Танкер з амерыканскай нафтай ўжо на падыходзе. Прыбыццё ў Клайпеду чакаецца сёння ўвечары», — паведаміў Аляксандр Цішчанка.

Танкер выйшаў з порта Beaumont (Тэхас) 16 мая. З клайпедскага порта на «Нафтан» транспарціроўка будзе ісці па чыгунцы, гэта зойме каля 10 дзён.

Як паведамлялася, танкер даставіць для Беларусі 80 тыс. т амерыканскай нафты гатунку Bakken. Гэта будзе 12-ы танкер з альтэрнатыўнай нафтай для Беларусі з пачатку бягучага года.

Прэв'ю: neftegaz.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.