Беларусы ў студзені-маі купілі валюты на $580,5 млн больш, чым прадалі, паведамляе БЕЛТА.
За пяць месяцаў гэтага года фізічныя асобы купілі наяўнай і безнаяўнай валюты на $3 млрд 927,9 млн у эквіваленце, прадалі - $3 млрд 347,4 млн. Чыстая купля замежнай валюты фізічнымі асобамі склала $580,5 млн.
Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі купілі замежнай валюты на $9 млрд 208 млн у эквіваленце, прадалі - $8 млрд 452,4 млн.
Нерэзідэнты Беларусі купілі валюты на $130,1 млн у эквіваленце, прадалі - $355,3 млн.
Прэв'ю: hyser.com.ua
Не выявіць ні секунды абыякавасці.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».