Вы тут

У Іўеўскім раёне пры перавозцы хлору у балонах пацярпелі двое мужчын


У выніку ўцечкі спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, паведамляе МНС.


Фота: МНС

Ранкам ім паступіла паведамленне аб уцечцы невядомага газу каля вёскі Стоневічы. Па папярэдніх дадзеных, мужчына разам са знаёмым ехалі на аўтамабілі для здачы металалому ў прыёмны пункт. У нейкі момант яны адчулі з’едлівы пах, які зыходзіў з прычэпа, усярэдзіне якога знаходзіліся пяць металічных балонаў з невядомым змесцівам.

Пасля гэтага яны з’ехалі з дарогі ў лясны масіў каля вёскі Стоневічы і спыніліся, адчапіўшы прычэп. Затым мужчыны выявілі ўцечку неўстаноўленага газу з балона, пасля чаго паведамілі аб гэтым па тэлефоне 112. Ратавальнікі правялі абследаванне месца здарэння і асадзілі аблокі распыленай вадой. Аддзяленнем хіміка-радыяцыйнай абароны МНС было вызначана, што ўнутры балонаў знаходзіцца хлор.

Работнікамі МНС пашкоджаны балон быў змешчаны ў металічную ёмістасць з вадой. Ён і яшчэ чатыры іншых будуць дастаўлены на склад часовага захоўвання ў раённы філіял «Азот-агра». Пагрозы для насельніцтва няма. Адзін з мужчын, адчуўшы нядужанне і галавакружэнне, звярнуўся па дапамогу да медыкаў. Пасля агляду ўрачамі быў шпіталізаваны для кантролю ва ўстанову аховы здароўя.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».