Вы тут

Пагранічнікі затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы двух украінцаў і 500 папугаяў


3 чэрвеня на ўчастку пагранічнага паста «Баравое» мазырскія памежнікі затрымалі двух грамадзян Украіны без дакументаў, якія парушылі дзяржаўную мяжу. Пры сабой у іх былі каля 500 асобін папугаяў розных відаў, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.


У дачыненні да парушальнікаў распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 і ч.1. 23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь. Затрыманыя змешчаны ў ІЧУ Лельчыцкага РАУС. Птушкі дастаўлены ў ветэрынарную службу, пасля чаго перададзены супрацоўнікам мытні.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.