Вы тут

У Беларусі — 46 868 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 22 066 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 5 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 46 868 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 597 013 тэстаў на каранавірус.

22 066 чалавек больш не хварэюць яны былі выпісаныя.

Памерлі 259 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Падчас наведвання МТЗ 29 мая, Прэзідэнт заявіў, што праблему каранавіруса сёння палітызуюць. 

«Я па-ранейшаму прытрымліваюся аднаго прынцыпу: гэта больш, чым хвароба. Хвароба займае палову, можа, і менш. Усё астатняе — гэта палітыка. Гэты год — год палітыкі. У гэтым асаблівасць і складанасць моманту».

У Беларусі дзейнічае ачаговы прынцып барацьбы — выяўляць выпадкі захворванняў і кантакты тых, хто захварэў. Кіраўнік краіны дадаў, што зараз ужо гучаць думкі пра другую хвалю. І яе таксама трэба будзе пераадолець, і сістэма аховы здароўя рыхтуецца да яе.

«У сістэму аховы здароўя сёння ўкладаюць шмат грошай», —​ адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: m24.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?