Вы тут

Акцыю «Крэйдавая батаніка» запусцілі ў Сусветны дзень навакольнага асяроддзя


Беларусы падхапілі ініцыятыву еўрапейскіх батанікаў і цяпер на сталічных вуліцах з’явіліся подпісы з назвамі раслін, што растуць на ўзбочынах і паміж тратуарных пліт. Валанцёры грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) хочуць перадаць эстафету далей, каб «крэйдавай батанікай» захапіліся і рэгіёны.


Адным з заснавальнікаў незвычайнай ініцыятывы лічыцца французскі батанік Барыс Прэсэк, які летась пачаў падпісваць крэйдай назвы гарадскіх раслін для таго, каб людзі ўсвядомілі прысутнасць дзікай расліннасці, зацікавіліся ёй і пачалі ставіцца да яе з павагай. 

Запуск акцыі ў Беларусі прымеркаваны да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя, які адзначаецца 5 чэрвеня. Акцыя — добрая нагода, каб спыніцца і звярнуць увагу на прыгажосць нашых раслін, даведацца пра іх важнасць для харчовых ланцужкоў, для насякомых і птушак.
У сталіцы расце каля 400 (!) відаў абарыгеннай флоры, уключаючы каля 19 раслін з Чырвонай кнігі.

У Мінску надпісы крэйдай ужо з’явіліся на выхадзе са станцыі метро «Няміга», на Кастрычніцкай вуліцы, на Камароўцы, каля завода «Прамень» і ў іншых месцах.

Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч кажа: «Сярод самых распаўсюджаных дзікіх раслін у Мінску, якія дастаткова лёгка адрозніць, можна назваць метлюжок аднагадовы (мятлик однолетний), васілёк сіні, дзьмухавец лекавы (одуванчик лекарственный), стрэлкі (пастушья сумка), крываўнік (тысячелистник). Зараз пачаў квітнець прыгожы злак — дрыжнік (трясунка). Каля Свіслачы можа сустрэцца лісахвост звычайны, абапал дарожак — мяшэй (щетинник), а на пустках, сметніках і каля хмызоў расце крапіва і сардэчнік (пустырник)».

Як далучыцца да акцыі?

Падпісвайце знаёмыя вам расліны крэйдай па-беларуску ці па-руску, дадавайце хэштэг #расліныгорада і змяшчайце фота з надпісам да расліны з гэтым жа хэштэгам у сваіх сацсетках!

Калі вам цяжка вызначыць расліну, скарыстайцеся вызначальнікамі, мабільным дадаткам plantsnap або спытайце ў знаёмых.

Акцыя праводзіцца Грамадскім аб’яднаннем «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ў партнёрстве з Інстытутам эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елку можна секчы, але нельга спальваць у печы. Чым небяспечныя хвойныя дрэвы і што з імі рабіць, асабліва пасля свят

Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.

Грамадства

Як вайскоўцы на захопленым нямецкім аўтамабілі прарываліся да партызанаў і выратавалі людзей ад расстрэлу

Як вайскоўцы на захопленым нямецкім аўтамабілі прарываліся да партызанаў і выратавалі людзей ад расстрэлу

Наш даўні сябар — жыхар Вялікай Бераставіцы — Міхаіл Маскальчук даслаў нам чарговы цікавы аповед, які быў запісаны са слоў бацькі Міхаіла, Васіля Маскальчука.

Грамадства

Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе. Аднайменная дзяржпраграма дазволіць павысіць якасць камунальных паслуг і наблізіць да Мэты-99

Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе. Аднайменная дзяржпраграма дазволіць павысіць якасць камунальных паслуг і наблізіць да Мэты-99

Днямі аб праекце профільнай дзяржпраграмы журналістам падчас прэс-прэзентацыі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.

Эканоміка

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.