Вы тут

Лукашэнка: Беларускі бок не дапусціць, каб хтосьці звонку спрабаваў уплываць на нашу энергетычную палітыку


Адбываецца афіцыйны візіт прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана ў Беларусь. Нашу краіну і Венгрыю аб’ядноўваюць спробы вонкавага процідзеяння рэалізацыі права на развіццё мірных ядзерных праграм, з якімі яны сутыкнуліся.


«Мы дамовіліся, што разам будзем даваць на іх адэкватны, але жорсткі адказ. Беларускі бок не дапусціць, каб хтосьці звонку спрабаваў уплываць на нашу энергетычную палітыку. Разам з тым мы гарантуем, што гэтая палітыка заўсёды будзе арыентавана на максімальную бяспеку, адкрытасць і празрыстасць», — сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і запэўніў, што мы гатовы прыняць экспертаў МАГАТЭ, ЕС, іншых міжнародных структур, каб яны пераканаліся ў тым, што атамная электрастанцыя ў Астраўцы не пагражае ні самім беларусам, ні нашым суседзям.

Краіны пацвердзілі зацікаўленасць у абмене вопытам у ядзерна-энергетычнай сферы, эксплуатацыі АЭС, бяспечнага абыходжання з радыёактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.