Вы тут

Галоўчанка: Прыярытэтнымі ў працы Мінфіна павінны быць пытанні павышэння эфектыўнасці кіравання дзяржфінансамі


Прыярытэтнымі у працы Міністэрства павінны быць пытанні павышэння эфектыўнасці кіравання дзяржаўнымі фінансамі. Такую задачу паставіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка перад новым міністрам фінансаў Юрыем Селівертавым, прадстаўляючы яго калектыву. Пра гэта паведамілі на сайце Савета Міністраў.


Фота: прэс-служба Міністэрства фінансаў.

Як адзначыў Раман Галоўчанка, сітуацыя ў эканоміцы сёння патрабуе прыняцця дакладных і вывераных рашэнняў. У аснове — збалансаванасць бюджэтнай сістэмы і рацыянальнае расходаванне бюджэтных сродкаў. Усе сацыяльныя гарантыі дзяржавы павінны выконвацца ў поўным аб’ёме.

Прэм’ер-міністр падзякаваў Максіму Ермаловічу за працу на пасадзе міністра, адказныя адносіны да даручанай справы, прафесіяналізм і дзяржаўны падыход.

Ад Міністэрства фінансаў і яго новага кіраўніка ўрад чакае працягу эфектыўнай працы па гэтых напрамках.

«Мінфін з’яўляецца адным з ключавых дзяржаўных органаў і ў шматлікіх пытаннях павінен быць флагманам дзяржаўнай палітыкі», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.