Вы тут

Мужчына замкнуўся ў адной з кватэр Тбілісі і вядзе бязладную стральбу


Жыхар аднаго з шматкватэрных дамоў, размешчаных на вуліцы Шуамта тбіліскага раёна Варкецілі, замкнуўся дома і час ад часу вядзе бязладную стральбу з агнястрэльнай зброі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на дэпартамент патрульнай паліцыі МУС Грузіі.


Чалавек узброены, верагодней за ўсё, ён п’яны. Ён замкнуўся на першым паверсе жылога дома, адкуль некалькі разоў стрэліў бязладна. Прадстаўнікі праваахоўных органаў цалкам мабілізаваны па перыметры. Бяспека жыхароў забяспечана. На дадзены момант вядуцца перамовы.

Паліцыя ачапіла дом, у якім жыве мужчына. На месцы з’явіўся і атрад спецыяльнага прызначэння са спецтэхнікай. Па словах відавочцаў, мужчына знаходзіўся дома з жонкай і дачкой. Калі ён стаў страляць, члены яго сям’і ўцяклі з дому. Пацярпелых няма.

Прэв'ю:  kavkaz-uzel.eu

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».