Вы тут

ЕС вернецца да поўнага функцыянавання Шэнгенскай зоны не пазней за канец чэрвеня


Пра гэта заявіла ў пятніцу еўракамісар па ўнутраных справах Ільва Юхансан па выніках пасяджэння Савета ЕС у фармаце відэаканферэнцыі, піша ТАСС.


«Мы вернемся да поўнага функцыянавання Шэнгенскай зоны не пазней за канец чэрвеня», — адзначыла яна.

Па словах Юхансан, Еўракамісія рэкамендуе краінам — членам ЕС пачаць адкрываць знешнія межы супольнасці ў пачатку ліпеня. «Мы павінны разгледзець аднаўленне паездак да пачатку ліпеня», — сказала яна.

Еўракамісар падкрэсліла, што адкрыццё знешніх межаў павінна адбывацца разам. «Нам трэба абмяркоўваць, як менавіта адкрываць знешнія межы. Напрыклад, ці павінны мы скласці спіс трэціх краін, якія мы адкрыем першымі», — адзначыла Юхансан.

Паводле яе слоў, Еўракамісія правядзе кансультацыі з краінамі-чальцамі і апублікуе фінальную рэкамендацыю. Аднак, як яна падкрэсліла, апошняе слова па межах заўсёды застаецца за кожнай краінай ЕС.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?