Вы тут

Выпускнікам аграрных класаў і салдатам тэрміновай службы прадастаўлены льготы пры паступленні


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 209, якім уносяцца змяненні ва Указ № 80 ад 7 лютага 2006 года «Аб правілах прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені і сярэдняй спецыяльнай адукацыі», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Прынятыя змены дазволяць выпускнікам профільных аграрных класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пры паступленні на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў залічвацца па выніках гутаркі без уступных выпрабаванняў.

Указам таксама прадастаўляюцца прэферэнцыі для асоб, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве), пры наяўнасці рэкамендацыі воінскіх часцей. Яны змогуць удзельнічаць у конкурсе на атрыманне адукацыі ў завочнай і вячэрняй формах за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама паступаць па-за конкурсам (для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі) на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці. У ліку прэферэнцый таксама паступленне па-за конкурсам (для атрымання вышэйшай адукацыі) на спецыяльнасці профілю «Ахова здароўя» пры наяўнасці сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыі.

Акрамя таго, Міністэрству транспарту і камунікацый даручана вызначыць парадак прафесійнага адбору асоб для атрымання вышэйшай адукацыі па асобных спецыяльнасцях грамадзянскай авіяцыі. Падрыхтоўку такіх спецыялістаў плануецца пачаць з 2021 года на базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

Прэв'ю: strategicpsychology.com.au

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…

Эканоміка

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

У бiзнес-колах Гродзеншчыны лiчаць, што меры па падтрымцы эканомiкi з'явiлiся своечасова.